Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Мастацтва як з’ява эстэтычнаяСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Хоць пытанне сутнасці мастацтва, яго спецыфікі і застаецца па сённяшні дзень адкрытым, аднак у тэарэтычным асэнсаванні гэтай складанай і шматаспектнай з’явы, поглядах на яе ёсць і бясспрэчныя моманты — свайго роду аксіёмы. Па-першае, мастацтва мае творчы характар. Творчасць — гэта ініцыятыўная адухоўленая дзейнасць людзей дзеля захавання, перадачы і ўзбагачэння напрацаваных народамі і чалавецтвам у цэлым каштоўнасцей. Свет творчасці даволі багаты і шматпланавы. Творчы пачатак (у большай ці меншай ступені) прысутнічае ледзь ва ўсіх формах дзейнасці людзей, уключаючы і самыя звычайныя — аж да паўсядзённых зносін, прыватных роздумаў, перажыванняў і г. д. Але найбольш поўна творчыя імпульсы і здольнасці людзей рэалізуюцца ў сацыяльна важных сферах дзейнасці: навуковай, вытворча-тэхнічнай, дзяржаўна-палітычнай, філасофскай і, вядома ж, мастацкай. Нездарма мастацтва імянуюць мастацкай творчасцю. Па-другое, мастацтва адносіцца да эстэтычных з’яў, г. зн. выклікае такія эмоцыі і перажыванні, якія ў першую чаргу ўздзейнічаюць на пачуцці чалавека, а ўжо потым асэнсоўваюцца ім разумова. Сфера эстэтычнага надзвычай шырокая. Эстэтычнае прысутнічае ў прыродзе, асабовых і грамадскіх адносінах, але не выступае пры гэтым у якасці галоўнага і вызначальнага. У мастацтве ж эстэтычнае выходзіць на першы план, становіцца дамінуючым, набывае сваю сапраўдную паўнату і глыбіню. Сувязь мастацтва са сферай эстэтычнага праяўляецца, па-першае, у тым, што прадметам узнаўлення ў мастацкіх творах становіцца жыццё ў яго эстэтычных якасцях і ўласцівасцях (менавіта як пазнанае, асэнсаванае, узноўленае і ацэненае праз прызму зграбнасці, суладнасці, суразмернасці, гарманічнасці). Па-другое, сам матэрыял мастацкіх вобразаў (гук у музычным творы, трохмерныя візуальна ўспрымальныя формы ў скульптуры, словы з іх фанетычным абліччам у літаратуры і г. д.) мае пачуццёвы характар і апелюе перш за ўсё менавіта да эстэтычнага ўспрымання. Мастацкія творы, што не ўспрымаюцца як эстэтычныя каштоўнасці, не выконваюць важнейшую і галоўнейшую з ускладзеных на іх функцый. Літаратура Бесклубенко С.Д. Природа искусства.— М., 1982. Буров А.И. Эстетическая сущность искусства.— М., 1956. Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995. Волкова Е.В. Произведение искусства – предмет эстетического анализа.— М., 1976. Гуляев Н.А. Теория литературы.— М., 1985. История эстетической мысли: В 6 т.— М., 1985–1989.— Т. 1–6. Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982. Марксистско-ленинская эстетика.— М., 1983. Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000. Поспелов Г.Н. Искусство и эстетика.— М., 1984. Теория литературы: Учебное пособие для студентов филологических факультетов высших учебных заведений: В 2 т. / Под. ред. Н.Д. Тамарченко.— Т. 1: Тамарченко Н.Д., Тюпа В.И., Бройтман С.Н. Теория художественного дискурса. Теоретическая поэтика.— М., 2004. Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000. Мастацкі вобраз
У мастацтва як з’явы складанай і шматстайнай многа спецыфічных рыс. Аднак, відаць, самай спецыфічнай рысай мастацтва з’яўляецца яго вобразная прырода. Па паходжанню слова «вобраз» старажытнагрэчаскае (эйдас) і ў перакладзе з гэтай мовы абазначае «аблічча», «выгляд». Вобразамі аперыруе не толькі мастацтва. Іх часам выкарыстоўваюць у дапаможных мэтах і некат. інш. галіны пазнання і сацыяльнай свядомасці (філасофія, навука, рэлігія, міфалогія, псіхалогія). Аднак дадзеныя вобразы, якія імянуюцца навукова-ілюстрацыйнымі альбо фактаграфічнымі, розняцца з уласна мастацкімі. Яны хоць і перадаюць канкрэтныя ўяўленні, г. зн. адлюстраванне чалавечай свядомасцю адзінкавых з’яў (прадметаў, фактаў, падзей) у іх пачуццёва ўспрымальным абліччы, але не згушчаюць іх, не канцэнтруюць істотныя для аўтара бакі жыцця ў імя іх ацэньваючага асэнсавання. Адной з важнейшых рыс мастацкага вобраза з’яўляецца максімальная ёмістасць закладзенага ў ім зместу. Мастацкая свядомасць, спалучаючы пачуццёвы і разумова-інтуітыўны падыходы, схоплівае рэчаіснасць поўна, цэласна, а не фрагментарна. Далей, мастацкі вобраз нясе ў сабе абагульненне, г. зн. мае тыповае значэнне. Калі ў самой рэчаіснасці суадносіны агульнага і адзінкавага могуць быць рознымі (у прыватнасці, адзінкавае можа зацямняць агульнае), дык вобразы мастацтва заўсёды з’яўляюцца канцэнтраваным увасабленнем агульнага, істотнага ў індывідуальным. Тыповасць — вельмі важная адзнака і якасць мастацкага вобраза. Разам з тым разумець яго трэба правільна, бо паняцце «тып» («тыповае») выкарыстоўваецца ў дачыненні да мастацтва ў двух асноўных значэннях. Па-першае, вучоныя і мастакі, адштурхоўваючыся ад першапачатковага сэнсу гэтага слова («тып» у літаральным перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы абазначае «ўзор», «адбітак»), падразумяваюць пад тыпамі прадметы стандартныя, пазбаўленыя індывідуальнай шматпланавасці, увасабляючыя нейкую пастаянную схему. Тып у дадзеным значэнні — гэта ўвасабленне і падкрэсліванне ў персанажы якойсьці адной рысы, адной чалавечай асаблівасці (ляноты, ілжывасці, сквапнасці і г. д.). Гэта, паводле А. Пушкіна, «тыпы адной (курсіў наш — В. Я.) страсці». Такое разуменне тыпа ідзе ад традыцый рацыяналізму ХVІІ–ХVІІІ стст. Асабліва многа такіх тыпаў у літаратуры класіцызму. Магчыма, не ў такой ступені, як раней, але прысутнічаюць дадзеныя тыпы і ў літаратуры ХІХ–ХХ стст. (героі «Мёртвых душ» М. Гогаля, шэрагу твораў А. Чэхава, некаторых беларускіх пісьменнікаў пачатку і сярэдзіны ХХ ст. (К. Вясёлага, Ц. Гартнага і інш.). Другое, больш шырокае разуменне тыпа, засноўваецца на асабліва яркім і поўным увасабленні ў персанажы не адной, а цэлага шэрагу характэрных (часам узаемавыключных) якасцей і рыс. Такія тыпы — гэта «жывыя твары», паводле А. Пушкіна. Тыповае ў шырокім яго разуменні валодае, як зазначыў Г. Паспелаў, «высокай ступенню характэрнасці» [17]. Такім чынам, дадзеныя тыпы ўжо можна і неабходна лічыць характарамі. Дакладней, менавіта з такіх тыпаў вырастаюць характары. Тыпізавацца мастацкі характар можа з дапамогай самых розных сродкаў: аўтарскага апісання, партрэтнай абмалёўкі, розных кампазіцыйных прыёмаў, адцяняючых дэталей і г. д. Самы ж лепшы і дзейсны сродак тыпізацыі — гэта наданне персанажу індывідуальнай моўнай характарыстыкі. Наогул, моўная індывідуалізацыя — вельмі важны момант тыпізацыі мастацкага характару. Асаблівую ролю ў стварэнні мастацкага вобраза адыгрывае ўяўленне творцы. Уяўленне мастака — гэта не толькі псіхалагічны стымул яго творчасці, але і нейкая дадзенасць, якая мае месца ў творы. У апошнім з дапамогай вымыслу прысутнічае прадметнасць, якая часам не мае сабе адпаведнасці ў рэальным жыцці. Дамінаванне ў мастацкай тканіне твора рэальнага альбо вымышленага дае падставы вучоным весці гаворку аб жыццепадобнасці альбо ўмоўнасці адлюстраванага. Мастацкі вобраз валодае экспрэсіўнасцю, г. зн. выражае ідэйна-эмацыянальныя адносіны аўтара да прадмета. Ён звернуты не толькі да розуму, але і да пачуццяў чытачоў, слухачоў, гледачоў. Нават можна сказаць, у першую чаргу да пачуццяў, а ўжо потым да розуму. Па сіле эмацыянальнага ўздзеяння адлюстраванае, перададзенае з дапамогай мастацтва звычайна пераўзыходзіць разумова-лагічныя пабудовы. І, нарэшце, мастацкі вобраз самадастатковы, г. зн. ён і толькі ён з’яўляецца формай выражэння зместу ў мастацтве. У іншых жа галінах творчай дзейнасці людзей вобразы дапаўняюць іншае тлумачэнне (напрыклад, паняційна-лагічнае ў навуцы). Наогул, кажучы словамі В. Скібы і Л. Чарнец, «мастацкі вобраз — феномен складаны. У ім як у цэласнасці інтэгрыраваны індывідуальнае і агульнае, істотнае (характэрнае, тыповае), роўна як і сродкі іх увасаблення» [18]. Вобраз чалавека альбо той істоты, якая замяняе (замяшчае) яго, па-рознаму называецца (у агульным сэнсе, а не канкрэтна) у творах мастацкай літаратуры ў залежнасці ад таго, да якога роду яны адносяцца: у лірыцы гэта лірычны герой, у драме і эпасе — дзеючая асоба (пераважна ў драме), герой, персанаж [19]. Стварацца і «апрадмечвацца» мастацкі вобраз можа па-рознаму, а дакладней, з самага рознага «матэрыялу» ў залежнасці ад віду мастацтва, дзе гэта робіцца: напрыклад, колеравай і святло-ценевай гамы ў жывапісе, слоў і іх спалучэнняў у літаратуры, гукавой гамы ў музыцы і г. д. Такім чынам, мы пераходзім да відавой дыферэнцыяцыі мастацтва.
Літаратура Абрамович Г.Л. Введение в литературоведение.— 7-е изд., испр. и доп.— М., 1979. Бесклубенко С.Д. Природа искусства.— М., 1982. Введение в литературоведение / Под. ред. Г.Н. Поспелова.— 2-е изд., доп.— М., 1983. Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995. Волкова Е.В. Произведение искусства – предмет эстетического анализа.— М., 1976. Гачев Г.Д. Жизнь художественного сознания. Очерки по истории образа.— М., 1972. Горанов К. Художественный образ и его историческая жизнь.— М., 1970. Гуляев Н.А. Теория литературы.— М., 1985. Днепров В. Проблемы реализма.— Л., 1961. Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982. Маймин Е.А. Искусство мыслит образами.— М., 1977. Марксистско-ленинская эстетика.— М., 1983. Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000. Поспелов Г.Н. Теория литературы.— М., 1978. Рагойша В. Вобраз літаратурны; Вымысел мастацкі; Індывідуалізацыя ў літаратуры // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001. Скиба В.А., Чернец Л.В. Образ художественный // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000. Современный словарь-справочник по литературе.— М., 1999. Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Образ; Тип литературный; Типическое, типичное; Условность // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003. Теория литературы: Основные проблемы в историческом освещении. Образ, метод, характер.— М., 1962.— Кн. 1. Тимофеев Л.И. Основы теории литературы.— 5-е изд.— М., 1976. Федотов О.И. Основы теории литературы: В 2 ч.— Ч. 1: Литературное творчество и литературное произведение.— М., 2003. Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000. Ханеня С.І. Амплітуда мастацкасці: Умоўнасць у беларускай прозе канца ХХ ст.— Гомель, 2001. Храпченко М.Б. Горизонты художественного образа.— М., 1982. Эпштейн М.Н. Образ художественный // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Віды мастацтва.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 735; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.156 (0.006 с.) |