Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Тэма «дзікія жывёлы і іх дзіцяняты»Содержание книги
Поиск на нашем сайте (старшая група) Адукацыйная вобласць: развіццё маўлення і культура маўленчых зносін. Праграмны змест: узбагачаць беларускі слоўнік дзяцей назвамі дзікіх жывёл, іх якасцей і дзеянняў, ужывання абагульняючага слова «дзікія жывёлы», фарміраваць навыкі ўтварэння слоў на беларускай мове (дзіцяняты жывёл); працягваць развіваць уменні адказваць на пытанні на бел.мове, садзейнічаць станаўленню рэпрадуктыўнага маўлення дзяцей; развіваць навыкі вымаўлення спецыфічных беларускіх гукаў: “ў, г, ч”. Слоўнікавая работа: барсук, барсучаня, вавёрка, бабёр, бабраня, воўк, ваўчаня, бродзіць, даўгавухі, заяц, зайчаня, вожык, тупае, калючы, дзік, крадзецца, лапы, ліса, лісяня, мядзведзь, медзвядзяня, касалапы, лось. Метадычныя прыёмы: сюрпрызны момант: Бульбашык прыносіць да дзяцей паштоўку; загадкі; разглядванне малюнкаў; узор апавядання выхавацеля; гутарка аб дзікіх жывёлах; моўныя дыдактычныя гульні: «Закончы сказ», «Адзін-многа». Матэрыял: паштоўкі, на якіх адлюстраваны дзікія жывёлы, іх дзіцяняты, цацка Бульбашык, цацка вожык, шапачка вожыка. Папярэдняя работа: дыдактычныя гульнi, разглядванне малюнкаў з выявамi дзiкiх жывёл, гутаркi. Ход занятка: 1. Выхавацель. Добры дзень ўсім гасцям, прывітанне. Давайце, дзеці, павітаемся і пажадаем усім добрага настрою. Сёння мы зноў будзем размаўляць на беларускай мове. А хто да нас прыходзіць на такія заняткі? Так, вядома, Бульбашык (у беларускім кутку). Бульбашык. Добры дзень, дзеці! Я прынёс вам цікавыя паштоўкі, але перш чым іх паглядзець, адгадайце, калі ласка, загадкі. Ён прысмакаў з’еў нямала, І калі харчоў не стала, Лапу смокчучы, заснуў. Ледзьве не праспаў вясну. (Мядзведзь.) Не птушка, не мыш, па дрэвах скача лоўка Гарэза рыжая... (вавёрка). У ваду нырае смела, хатку ён будуе ўмела, Пад вадой і на вадзе будаўніцтва ён вядзе. (Бабёр.) Рыжая дзяўчынка залезла ноччу ў двор – Курэй пералічыла і ўсіх панесла ў бор. (Ліса.) Хто на сваёй галаве лес носіць? (Лось.) Выхавацель: Як можна назваць усіх гэтых звяроў? (Дзікія звяры, альбо дзікія жывёлы). Давайце скажам разам - «дзікія звяры», «дзікія жывёлы». (Харавыя і індывідуальныя адказы дзяцей). Бульбашык. А чаму гэтых жывёл называюць дзікімі? (адказы дзяцей) Выхавацель. Пакажы нам, калі ласка, паштоўкі. Як цікава! Раздае паштоўкі дзецям. Дзеці, я прапаную вам пагуляць са мной у «Перакладчыкаў». Я вам называю слова на русском языке, а вы мне – на беларускай мове (волк, лиса, медведь, бобр, ёжик,белка, кабан). Бульбашык: Хто з гэтых звяроў любіць есці траву, расліны? (зайчык, вавёрка, лось, алень, казуля). Як іх называюць? (траваядныя) - А хто ходзіць на паляванне? (ліса, воўк, вожык). Іх яшчэ называюць драпежнікі. Дзеці, ў кожнага звера ёсць маленькае дзіцяня. Дапамажыце знайсці кожнаму дзіцяняці сваю матулю. (малюнкі размешчаны на стале) Выхавацель. Якія малайцы! Давайце пагуляем з язычком! Ня-ня-ня — у лісы... (лісяня), Ня-ня-ня — у зайчыхі... (зайчаня), Ня-ня-ня — у ваўчыхі... (ваўчаня), Ня-ня-ня — у бабрыхі... (бабраня), Ня-ня-ня — у ласіхі... (ласяня), Ня-ня-ня – у зубра - зубраня, Ня-ня-ня — у мядзведзіхі... (мядзведзяня). Выхавацель: Паглядзіце, што за капялюшык у Бульбашыка у кошыку? Як вы думаеце, чый гэта. Давайце пагуляем у гульню. Рухомая гульня “Вожык і мышы” Усе дзеці становяцца ў кола.Вожык – у сярэдзіне кола. Па сігналу ўсе ідуць направа,вожык — налева. Удзельнікі гульні гавораць: Бяжыць вожык — тупу-туп, увесь калючы, востры зуб! Вожык-вожык, ты куды? Ад якой бяжыш бяды? Пасля гэтых слоў усе становяцца. Да вожыка падыходзіць адно дзіця і гаворыць: Вожык ножкамі туп-туп! Вожык вочкамі луп-луп! Чуе вожык — усюды ціш, Чу!.. Скрабецца ў лісце мыш! Вожык імітуе рухі, асцярожна ходзіць, прыслухоўваецца. Мышы ў гэты час бегаюць. Вядучы гаворыць: Бяжы, бяжы, вожык, не шкадуй ты ножак. Ты лаві сабе мышэй, не лаві нашых дзяцей! Вожык іх ловіць (пятнае). Выхавацель. Дзеці, мы з вожыкам пагулялі. Чуеце, хтосьці пыхкае. Гэта той, хто напужаў у агародзе бабулю и дзядулю. Які прыгожы вожычак. Успомніце беларускую народную казку. Як яна называецца? Што здарылася, чаму ты засмуціўся? Хачу вам зараз скласці апавяданне пра свайго вожыка. А дапаможа нам вось гэта схема. У мяне на паштоўцы намаляваны вожык. Ён вельмі маленькі, калючы. У вожыка кароценькія лапкі з кіпцюрамі. На галаве – маленькія вушкі, бліскучыя чорныя вочкі і чорны носік. Вожык такі маленькі, але вельмі смелы. - А хто раскажа Бульбашыку пра вожыка або пра вашу любімую намалявую жывёлу на паштоўках? (Ліса, воўк, мядзведзь, вожык, вавёрка,лось, барсук і г.д.) Давайце раскажам пра іх Бульбашыку так, як і я пра вожыка. Дзеці складаюць невялікія апавяданні, абапіраючыся на выявы сваіх паштовак і на прыклад выхавацеля. Вельмі цікавыя апавяданні ў нас атрымаліся. Моўныя дыдактычныя гульні: «Адзін – многа», “Хто дзе жыве” Бульбашык. Якія малайцы! Як вы думаеце, у лесе жыве толькі адзін вожык? - Адна ліса — шмат... (ліс). Адзін воўк— шмат... (ваўкоў). Адзін лось — шмат... (ласей). Адзін заяц — шмат... (зайцоў). Адзін вожык — шмат... (вожыкаў). Адзін бобр— шмат... (баброў). Адзін мядзведзь — шмат... (мядзведзяў). Адна вавёрка — шмат... (вавёрак). Бульбашык. А хто з іх дзе жыве? Выхавацель. Зараз мы табе раскажам. Паспрабуем, дзеці? Ліса – у нары, воўк – у логаве, вожык – у норцы, мядзведзь – у бярлозе, вавёрка – у дупле, заяц – пад дрэвам, пад елачкаю. Бульбашык: Малайцы! Мне вельмі спадабалася размаўляць з вамі на беларускай мове. Якія гульні вам больш за ўсё спадабаліся? Пра каго ці пра што вы хацелі б даведацца? Я абавязкова прыду яшчэ да вас у госці. Да сустрэчы.
Вывод: Цель занятия была достигнута в полном объёме.
Тема №2.2. Эстетическое развитие. Образовательная область «Искусство. Изобразительная деятельность» Задание№1. Провести педагогическое наблюдение занятий воспитателя, их протоколирование и анализ по образовательной области «Искусство. Изобразительная деятельность».
|
|||||||||||||||||||||||||||
|
Последнее изменение этой страницы: 2020-11-23; просмотров: 15505; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.008 с.) |