Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Агляд літаратуры па тэме даследванняСодержание книги
Поиск на нашем сайте Уводзіны
Іван Мележ-прызнаны майстар жанру раману ў сучаснай беларускай прозе. Гэты жанр у яго настолькі багаты, што пісьменніка называюць зоркай беларускага рамана Празаічным дэбютам пісьменніка з’яўляецца трылогія «Палеская хроніка», працу над якой ён распачаў яшчэ ў 1960 г. Першая кніга з гэтай трылогіі пабачыла свет у Мінску ў 1961 годзе, праз некалькі год-другая, а потым і апошняя кніга. У Мележа таксама шмат розных твораў, якія ён друкаваў, адзін з іх «Мінскі напрамак(1952). Можна сцвярджаць: свае творы-у іх падзейнай і эмацыйнай аснове-Мележ спачатку пражыў і перажыў у сваім рэальным насычаным жыцці. Усё ў іх асабістае, адчутае, перажытае, выпакутаванае. Пішучы пра падзеі агульназначнага зместу, ен піша пра свае адносіны да іх, сваё разуменне гэтых праблем, сваё месца ў іх. Канкрэтныя факты з нялегкага жыцця Івана Мележа не проста ўзнаўляе і апісвае, ён перадае сваё ўражанне ад іх, заўсёды непаўторна-асабістае, арыгінальнае, заўсёды глыбокае. Увогуле, разнастайныя творы пісьменніка ўяўляюць з сябе ў сукупнасці своеасаблівую гісторыю духоўнага росту і станаўлення чалавека, фарміравання і праяўлення ягоя як індывідуальнасці і асобы, гісторыю яго ў вялікі свет жыцця. Чалавека не абстрактнага, а чалавека пэўнага часу і пэўнай мясцовасці:час і месца ў Мележаўскіх творах вельмі адчувальныя (раман «Мінскі напрамак»). Іван Мележ вельмі добра адчувае, разумее псіхалогію простага селяніна, цудоўна ўмее перадаць яго здзіўленне, здольнасць перад усім звычайным; пісьменнік праўдзіва, па-майстэрску перадае гатоўнасць чалавечага сэрца адгукнуцца на ўсё прыгожае і добрае ў жыцці, далучыцца да прыроды, успрыняць яе як жывую. Усё пранізана настроем любасці і пяшчоты. Характэрны ў гэтых адносінах і раман «Людзі на балоце», які быў напісаны ў 1961 годзе. Гэта твор, які прымусіў задумацца над тым, што адбываецца з чалавекам, калі ён вырываецца з прывычнага кола прывычных рэчаў і з’яў, ідзе да новага жыцця, часам навязанага гвалтоўна, ідзе да новых форм узаемаадносін і штодзеннага быцця. Нявечачы душу, чалавек страчвае сябе, губляе сваё месца ў хуткаплынным жыцці і часе. Перспектывы чалавека, рамкі яго зямнога быцця, замкнуты свет штодзённага чалавечага існавання-свет ягоных душэўных памкненняў, і свет разамкнуты, калі распадаецца «сувязь часу», калі парушаюцца векавечныя традыцыі-вось што ляжыць у аснове рамана. Іван Мележ-таксама і выдатны стыліст. Глыбокі змест сваіх твораў ен перадае праз выкарыстанне шматлікіх вобразных сродкаў. У творах пісьменніка нас кранае свежасць метафар, трапнасць афарызмаў, вялікае багацце сінономаў, а перадусім і сам тон і спосаб маўлення-разважлівы, дасціпна-зычлівы і ў пераважнай большасці ясны. Пісьменнік, як мастак слова, імкнуўся данесці да чытача жывую народную гаворку, адценні і інтанацыі палескага говару. Літаратурнае майстэрства Івана Мележа выражаецца ў багацці народнай лексікі, у слоўным жывапісе, на якім ляжыць глыбокі адбітак эмацыянальна яркай вобразнасці, прастаты і дакладнасці. Слоўны жывапіс пісьменніка праявіўся ў багатай сінаніміі, трапных параўнаннях і алегорыях, у яркіх вобразных азначэннях і глыбокім зместам метафарызацыі слоў-вобразаў. Для стылю Івана Мележа характэрна не толькі адзінкавае ўжыванне метафарызаваных слоў. Ён ахвотна карыстаецца і разгорнутымі фігуральна-пераноснымі азначэннямі. Нярэдка метафарызацыя значэння слоў набывае ў Івана Мележа форму шырока разгорнутай партрэтнай характарыстыкі персанажаў зусімі ўласцівымі іх натуры асаблівасцямі адчуванняў, думак і паводзін. Тэарэтычныя аспекты даследвання з’явы сінаніміі Семантычныя сінонімы
Сінонімы з’яўляюцца ўвасабленнем народнага слова і дасціпнасці, адлюстроўваюць непаўторнасць вобразнага мыслення беларусаў. Іван Мележ шырока выкарыстоўваў у сваёй творчасці сінонімы, якія з’яўляюцца яркім стылістычным сродкам, надаюць экспрэсіўна-эмацыянальную выразнасць мове твораў пісьменніка. Пры дапамозе іх І. Мележ ствараў удалыя вобразы, раскрываў асаблівасці характару чалавека, маляваў выразныя партрэты герояў.Сінонімы, такім чынам, спрыяюць стварэнню своеасаблівага пісьменніцкага стылю. Наша задача-раскрыць сэнсавую і стылістычную вартасць сінонімаў, а таксама спосабы і прыёмы перадачы дадзеных адзінак ў мове. У мове часцей усяго выкарыстоўваюцца семантычныя сінонімы. У нашай працы ўсяго налічваецца 26 сінанімічных радоў, у якія уваходціць ад 2 да 42 кампанентаў. Семантычныя сінонімы ўтвараюць сістэму адценняў аднаго паняцця, яны звычайна нейтральныя па эмацыянальна-экспрэсіўных якасцях. Значэнні слоў падаюцца паводле «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы». Увайсці-уступіць, ступіць, узысці, уваліцца, укаціцца, уплысці, уступаць, ступаць, узыходзіць, увальвацца, укочвацца, уплываць Ступаць. Крочыць, ісці. // рабіць апору на што-небудзь пры хадзьбе. (Яна з кімсьці ўзрадавана прывіталася, разам з ім ступіла ў свой пакой. [3; ст. 30]). (…пазнала-перад калёсамі ступаў сівы конь. [3. c т 12]) (Той ужо ступіў к хаце… [2. c т.8]) (Ганна ступіла крок да акна… [1.ст. 58]) Увайсці. Зайсці ўнутр чаго-небудзь, уступіць куды-небудзь. (Неўзабаве Васіль ўжо ўвайшоў у ваду. [1. c т27]) Убегчы. Увайсці куды-небудзь бягом. (Ускочыла на ганак, убегла ў пакой, нецярпліва развязала хустку, кудлатая:… [3. ст 27]) Знікнуць, прапасці, запрапасціцца, згінуць, згубіцца, звесціся, перавесціся, заваліцца, дзецца, падзецца, запаветраць, кануць, счэзнуць, прайсці, сысці, выветрыцца, вытхнуцца, развеяцца, разляцецца, змыцца, растаць, расплысціся, разысціся. Разысціся. Пакінуць меса свайго прабывання, збору, пайшоўшы ў розныя бакі, месцы. (…хутка пачалі моўчкі, няёмка разыходзіцца. [2. c т.28]) Прыспешваць, падганяць. Падагнаць. Прымусіць хутчэй ісці, бегчы, ехаць // Прымусіць рабіць, выконваць што-небудзь хутчэй. (Глушак падганяў усіх… [2. c т.25]) Заключэнне
Курсавая праца напісана на матэрыяле твора Івана Мележа» Палеская хроніка». Намі былі даследаваны дзеясловы-сінонімы, ужытыя ў кантэксце мележаўскай трылогіі (127 адзінак), асаблівасці іх функцыянавання, спосабы і прыёмы ўведзеныя ў тэкст. Паказана стылістычная функцыя сінонімаў, мэтазгоднасць іх уключэння ў твор. Прааналізаваны матэрыял дазваляе зрабіць некаторыя высновы адносна даследаванай тэмы. Можна вылучыць наступныя прычыны ўжывання аўтарскіх сінонімаў у мастацкім тэксце: ) сінонімы спрыяюць эканоміі моўных сродкаў, што садзейнічае захаванню цэласнасці і лаканічнасці выразаў; ) сінонімы спрыяюць захаванню спецыфічнай этнабытавой атмасферы, адлюстроўваюць асаблівасці жыцця і мыслення беларускага народа; ) Часта аўтарскія вобразныя сродкі з’яўляюцца сродкам моўнай характарыстыкі герояў; ) Беларускамоўная лексіка напаўняе твор неабходнымі асацыяцыямі, спрыяе раскрыццю ўнутранага свету герояў; ) Беларускае нацыянальнае слова ўплывае на чытача, дапамагае захаваць асаблівасці стылю пісьменніка. Мною былі вылучаны наступныя спосабы ўжывання сінонімаў у тэксце: ) Семантычныя сінонімы яскрава ўжываюцца у мове аўтара, але ж мала ўжываюцца ў мове герояў. ) Стылістычныя сінонімы наадварот шмат ужываюцца ў мове герояў і таксама ў мове аўтара. ) Семантыка-стылістычных сінонімаў вельмі мала, але ж яны таксама ўжываюцца ў мове аўтара. Трэба адзначыць, што асабліва пільнай увагі пісьменніка патрабуюць частаўжывальныя словы-сінонімы, змена якіх у тэксце прыводзіць да розных яскравых слоў, якія задумаў да нас данесці пісьменнік. Вынікі нашага даследавання дазваляюць станоўча ацаніць ужыванне сінонімаў ў сваёй стылістычнай мэце. Аўтару ўдалося паказаць шматразавае ўжыванне сінонімаў, захаванне сэнсу слова і непаўторнага нацыянальнага каларыту беларускай лексікі. Спіс літаратуры 1. Абабурка М. Элементы вусна-гутарковай мовы ў рамане І. Мележа «Людзі на балоце» // Лінгвістычны аналіз тэксту: Матэрыялы семінара. Мн., 1975.С 76-83. . Адамовіч А. Вяртанне наперад: «Палеская хроніка» І. Мележа // Іменем чалавечнасці: Зб. Крытыч. Арт. Мн., 1986 С. 114-141. . Гніламёдаў У.Іван Мележ: Нарыс жыцця і творчвсці: [Для ст. шк. узросту].-Мн.:Нар.асвета, 1984. - 128 с., іл. - (нар. пісьмен-кі БССР). . Драздова З.У. Тропы і характар аўтарскага мыслення ў «Палескай хроніцы» І. Мележа // Весці АН БССР. Сер.грамад. навук. 1987. №1. . Драздова З.У. Майстэрства слова: Моўна-стылявыя асаблівасці «Пал.хр.» І.М. - Мн.,:Навука і тэхніка, 1993. - 136 с. . Кавалева М. Палескія дарогі ў мастацкім тэксце Івана Мележа. // Моўныя адзінкі ў кантэксце: Зб.навук. арт. Мінск 1986. . Казека Я. Дарога па зямлі: Пра раман І. Мележа «Людзі на балоце» // Казека Я. Гартаванне слова. Мінск 1985. . Казлова Р.М. Дыялектная лексіка ў палескіх раманах І. Мележа // Беларуская мова і мовазнаўства: Зборнік.Мінск., 1973. Вып.1. . Клышка М.К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў /Пад рэд. Л.А. Антанюк. - 2-е выд., выпр. і дапоўн.-Мн.:Выш.шк., 1993. - 445 с. . Куляшоў Ф. Эпічны талент: Нататкі пра жанр, мову і стыль «Палескай хронікі» Івана Мележа // Полымя.1968 №7 . Кулешов Ф.И. Подвиг художника: Лит. путь И. Мележа. - 2-е изд., доп. и перераб.-Мн.; изд-во БГУ, 1982. - 224 с. 12. Ляшук В.Я.Іван Мележ у школе: Дапам.для наст. Мн: Нар.асвета, 1981-126 с., 2 л., іл. .Мінчанка З.У.Сінонімы - дзеясловы ў «Палескай хроніцы» І. Мележа // Нар.асвета. 1987 №5. . Цалянчук С. Усімі гранямі слова: Лексіка-фразеалагічная сінаніміка ў рамане І. Мележа «Людзі на балоце» // Полымя.1965 №12 . Юрэвіч У. Лёс чалавека-лёс народа: «Палеская хроніка» Івана Мележа // Выбранае.Мінск, 1987 Уводзіны
Іван Мележ-прызнаны майстар жанру раману ў сучаснай беларускай прозе. Гэты жанр у яго настолькі багаты, што пісьменніка называюць зоркай беларускага рамана Празаічным дэбютам пісьменніка з’яўляецца трылогія «Палеская хроніка», працу над якой ён распачаў яшчэ ў 1960 г. Першая кніга з гэтай трылогіі пабачыла свет у Мінску ў 1961 годзе, праз некалькі год-другая, а потым і апошняя кніга. У Мележа таксама шмат розных твораў, якія ён друкаваў, адзін з іх «Мінскі напрамак(1952). Можна сцвярджаць: свае творы-у іх падзейнай і эмацыйнай аснове-Мележ спачатку пражыў і перажыў у сваім рэальным насычаным жыцці. Усё ў іх асабістае, адчутае, перажытае, выпакутаванае. Пішучы пра падзеі агульназначнага зместу, ен піша пра свае адносіны да іх, сваё разуменне гэтых праблем, сваё месца ў іх. Канкрэтныя факты з нялегкага жыцця Івана Мележа не проста ўзнаўляе і апісвае, ён перадае сваё ўражанне ад іх, заўсёды непаўторна-асабістае, арыгінальнае, заўсёды глыбокае. Увогуле, разнастайныя творы пісьменніка ўяўляюць з сябе ў сукупнасці своеасаблівую гісторыю духоўнага росту і станаўлення чалавека, фарміравання і праяўлення ягоя як індывідуальнасці і асобы, гісторыю яго ў вялікі свет жыцця. Чалавека не абстрактнага, а чалавека пэўнага часу і пэўнай мясцовасці:час і месца ў Мележаўскіх творах вельмі адчувальныя (раман «Мінскі напрамак»). Іван Мележ вельмі добра адчувае, разумее псіхалогію простага селяніна, цудоўна ўмее перадаць яго здзіўленне, здольнасць перад усім звычайным; пісьменнік праўдзіва, па-майстэрску перадае гатоўнасць чалавечага сэрца адгукнуцца на ўсё прыгожае і добрае ў жыцці, далучыцца да прыроды, успрыняць яе як жывую. Усё пранізана настроем любасці і пяшчоты. Характэрны ў гэтых адносінах і раман «Людзі на балоце», які быў напісаны ў 1961 годзе. Гэта твор, які прымусіў задумацца над тым, што адбываецца з чалавекам, калі ён вырываецца з прывычнага кола прывычных рэчаў і з’яў, ідзе да новага жыцця, часам навязанага гвалтоўна, ідзе да новых форм узаемаадносін і штодзеннага быцця. Нявечачы душу, чалавек страчвае сябе, губляе сваё месца ў хуткаплынным жыцці і часе. Перспектывы чалавека, рамкі яго зямнога быцця, замкнуты свет штодзённага чалавечага існавання-свет ягоных душэўных памкненняў, і свет разамкнуты, калі распадаецца «сувязь часу», калі парушаюцца векавечныя традыцыі-вось што ляжыць у аснове рамана. Іван Мележ-таксама і выдатны стыліст. Глыбокі змест сваіх твораў ен перадае праз выкарыстанне шматлікіх вобразных сродкаў. У творах пісьменніка нас кранае свежасць метафар, трапнасць афарызмаў, вялікае багацце сінономаў, а перадусім і сам тон і спосаб маўлення-разважлівы, дасціпна-зычлівы і ў пераважнай большасці ясны. Пісьменнік, як мастак слова, імкнуўся данесці да чытача жывую народную гаворку, адценні і інтанацыі палескага говару. Літаратурнае майстэрства Івана Мележа выражаецца ў багацці народнай лексікі, у слоўным жывапісе, на якім ляжыць глыбокі адбітак эмацыянальна яркай вобразнасці, прастаты і дакладнасці. Слоўны жывапіс пісьменніка праявіўся ў багатай сінаніміі, трапных параўнаннях і алегорыях, у яркіх вобразных азначэннях і глыбокім зместам метафарызацыі слоў-вобразаў. Для стылю Івана Мележа характэрна не толькі адзінкавае ўжыванне метафарызаваных слоў. Ён ахвотна карыстаецца і разгорнутымі фігуральна-пераноснымі азначэннямі. Нярэдка метафарызацыя значэння слоў набывае ў Івана Мележа форму шырока разгорнутай партрэтнай характарыстыкі персанажаў зусімі ўласцівымі іх натуры асаблівасцямі адчуванняў, думак і паводзін. Агляд літаратуры па тэме даследвання
Творчасць Івана Мележа цікавая не толькі ў літаратуразнаўчым плане. Дакладнасць апісання усіх вобразаў, пейзажных замалёвак дасягаецца перш за ўсё пісьменнікам праз моўныя сродкі, моцную арганізацыю яго тэкстаў. Менавіта з гэтага боку і цікавіць творчасць Івана Мележа сучаасных мовазнаўцаў. Мову твораў пісьменніка даследавалі Гніламёдаў У (, Куляшоў Ф.І., Цалянчук С. у сваім артыкуле «Усімі гранямі слова: Лексіка-фразеалагічная сінаніміка ў рамане І. Мележа «Людзі на балоце». На сучасным этапе даследаваннем структурна-стылістычнай арганізацыі мастацкіх тэкстаў Івана Мележа займаецца Драздова З.У. Гэта сведчыць пра тое, што творы пісьменніка ўяўляюць сабой невычэрпную крыніцу мастацкіх сродкаў, якія набываюць сваю сэнсавую непаўторнасць толькі ў канкрэтным мележаўскім радку. Агульная характарыстыка працы Беларуская мова вельмі багатая на сінонімы, а гэта, як вядома, маляўнічыя, вобразныя сродкі выказвання думак і нашых пачуццяў. Яны складаюць арыгінальныя сродкі мовы і самабытнае, самароднае багацце нашай мовы. Вывучэнне, а таксама веданне гэтага багацця, умелае валоданне ім - неабходная ўмова для павышэння моўнай культуры кожнага беларуса, хто даражыць родным словам. Сінанімічнае багацце кожнай мовы накопліваецца шматлікім часам. Асноўнай крыніцай беларускай сінанімікі з’яўляецца жывая народная мова. Таму ў беларусаў найбольш размоўных сінонімаў і асноўная сфера іх выкарыстання - бытавыязносіны. На сённяшні дзень не ўсе праблемы сінаніміі вырашаны. У любым раздзеле мовазнаўства заўсёды будуць невырашаныя праблемы, бо грамадства не стаіць на месцы, развіваецца, дае свае новыя дасведчанні, патрабуе новых распрацовак, якія адпавядалі б новым кірункам у мовазнаўстве. Зразумела, што іншымі сродкамі мовы не дастаткова дакладна і поўна можна адлюстраваць менавіта тыя думкі, якія намагаўся данесці да чытача аўтар твора, асабліва калі ён быў напісаны некалькі стагоддзяў назад. У кожнай мове ёсць зразумелыя толькі для гэтага народа лексічныя сродкі, бо кожная нацыя развіваецца па свайму гістарычнаму шляху, у кожнага народа ён свой і непаўторны. Зразумела, што гэта абавязкова адлюструецца на складзе мовы. У курсавой рабоце прадметам даследавання выступаюць сінонімы беларускай мовы ў кантэксце мастацкага твора. І гэта мы будзем разглядаць на прыкладзе трылогіі І. Мележа «Палеская хроніка», Мэтай нашай курсавой работы з’яўляецца даследаванне дзеясловаў-сінонімаў у мове мастацкага твора. Для рэалізацыі гэтай мэты мной былі пастаўлены наступныя задачы: даследаваць з’яву сінаніміі ў тэарэтычным аспекце ў кантэксцемастацкага вора; правесці семантычны аналіз сінонімаў; ахарактарызаваць стылістычную функцыю сінонімаў выпадкі ўжывання адзінкавых сінонімаў-словы ў розных кантэкстахна прыкладзе мастацкага твора прасачыць залежнасць выбару сіноніма ад яго функцыі - намінатыўнай або стылістычнай. выявіць і прааналізаваць выпадкі ўжывання адзінкавых сінонімаў у мове аўтара ці ў мове персанажа. Аб’ектам нашага даследавання з’яўляецца сінанімія ў мове мастацкага твора, а прадметам - дзеясловы-сінонімы ў мове мастацкагатвора. Наша курсавая праца складаецца з наступных структурных частак: 2 раздзелы, першы з якіх асвятляе тэарэтычны бок вывучэння сінонімаў, у якой прыведзена класіфікацыя сінонімаў, а другі прысвечаны дзеяслоўнай сінінімікі па тэме курсавой працы. Праца выканана на матэрыяле твора Івана Мележа «Палеская хроніка».
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2020-03-02; просмотров: 566; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.198 (0.01 с.) |