Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячыхСодержание книги
Поиск на нашем сайте 1. Чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з), шыпячых і свісцячых на пісьме не адлюстроўваецца: рыбка, дарожка, вучышся, сшытак. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць іншае аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка — рыба, магчы — магу, кладка — кладак, даведка — даведацца, дзядзька — дзядзечка, хадзьба — хадзіць, Словы лязг, лязгаць маюць варыянты ляск, ляскаць. 2. Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг, экзамен, Афганістан [9, с. 15–16].
3.2 Зычныя д - дз, т - ц і іх правапіс 1. Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз’], [ц’] (дзеканне і цеканне) адлюстроўваецца на пісьме: замест д, т перад е, ё, і, ю, я пішуцца адпаведна дз, ц: гарады — у горадзе, народы — у народзе, хата — у хаце, чысты — чысцюткі, латынь — лацінка. 2. Чаргаванне [д], [т] з [дз’], [ц’] адбываецца перад мяккім [в’]: Літара ц і афрыката дз перад мяккім [в’] пішуцца згодна з вымаўленнем у словах: дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвіннік і інш. Але: твіст. 3. Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в’] захоўваюцца нязменна і на пісьме перадаюцца адпаведна літарамі д і т: адвезці, у таварыстве, у агенцтве, у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамадстве, у братэрстве. Гук [т] вымаўляецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай т перад мяккім [в’] у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва — у бітве, брытва — брытве, брытвенны, клятва — клятве, клятвенны, пітво — у пітве, паства — у пастве. Літары д і т пішуцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва — мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва — у Літве. 4. У запазычаных словах (а таксама ў вытворных ад іх) цвёрдыя д, т, як правіла, пішуцца нязменна: дэлегат, дэманстрацыя, медыцына, апладысменты, індык, тыраж, скептык, ерэтык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура. 5. Перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання - ін -, 6. Зычныя дз, ц пішуцца ў некаторых словах, правапіс якіх вызначаецца па слоўніку: мундзір, дзюна, дзюшэс, бардзюр, арцель, арцішок, цір, цітр, эцюд, цюль, нацюрморт, уверцюра, накцюрн, цюркскі, цюльпан, каранцін. 7. Зычныя д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем ва ўласных імёнах і назвах: Дадэ, Дэфо, Тэлаві, Атэла, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, «Юманітэ», Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Цютчаў, Целяханы, Цімкавічы, Таіці і інш. Правапіс такіх слоў вызначаецца па слоўніку [9, с. 16–17]. 3.3 Правапіс падоўжаных зычных [4, с. 204]
3.4 Правапіс некаторых спалучэнняў зычных 1. Новае ў правапісе [8, с. 25]
2. Спалучэнні зычных ск, ст, c’ц ’ на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч, што і перадаецца на пісьме: воск — вашчыць, густы — гушчар, хрысціць — хрышчоны. Калі каранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне гукаў [с] і [ч] (у вымаўленні — [шч]) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, супясчанік, брусчатка. 3. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот [9, с. 17–18].
3.5 Правапіс прыстаўной і ўстаўной літары в 1. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о: - у пачатку слоў: возера, вольха, восень, воспа, Вогненная Зямля, Вольга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абвостраны, адворваць, павойкаць, увосень; Але: окаць (і вытворныя ад яго), одум. Пры змене месца націску о пераходзіць у а і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: абады, азёрны, асенні; - перад прыстаўкамі о -, об -, од - (от -): вокіс, вокісел, вокрык, вопыт, вопіс, вобземлю, вобмацкам, вобыск, водгалас, водгук, воддаль, водзыў, водпаведзь, водпуск, водсвет, водступ, вотруб’е і інш., а таксама навобмацак, наводдалек, паводле, наводшыбе і інш.; - у запазычаных словах: вохра, воцат і вытворных ад іх: вохрыць, павохрыць, вòцатнакіслы і інш. 2. У словах вока, востры, восем, вакол і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэй, завочны, увачавідкі, уваччу; вастрыць, вастрыня, завастрэнне; васьмёра; ваколіца, наваколле, ваколічны. 3. Перад націскным о у сярэдзіне некаторых слоў пішацца ўстаўная літара в: ніводзін, Лявон, Лявончанка, Радзівонаў і інш. 4. Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]: опера, ода, ордэн, офіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш. 5. Прыстаўная літара в пішацца: - перад каранёвым у ў пачатку слоў: вугал, вуда, вугаль, вуж, вузел, вузы, вуліца, вунь, вус, вусны, вуха, вучань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: абвуглены, чатырохвугольнік, завулак, навудзіць, вузлы, вузлаваты, вусаты, вусач, вучыцца, навука, навучальны, вушэй, завушніцы, лапавухі, залатавуст і інш.; - перад націскнымі прыстаўкамі у -, уз - (ус -): вупраж, вузгалаўе, вусцілка, вусцішна. 6. Устаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў: - перад націскным у: павук, цівун, каравул, есавул, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: павуцінне, павучок; цівуном; каравульны; есавульскі; - перад у ва ўласных імёнах і геаграфічных назвах: Матэвуш, Навум, Навумаўка, Тадэвуш. 7. Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым у: - у запазычаных словах: ультра, ультрафіялетавы, унтэр, унікум, унія, урна; Але: вустрыца; - ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ушачы, Уэльс і інш. [9, с. 18–20]. Пытанні для самападрыхтоўкі 1. Прааналізуйце правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных і зрабіце вывад, на якім прыцыпе заснавана іх напісанне. 2. Калі ў беларускай мове трэба пісаць у словах літары дз, ц, а калі — д, т? 3. У якіх выпадках не адбываецца падаўжэнне зычных? 4. Ахарактарызуйце асаблівасці напісання прыстаўных зычных у беларускай мове. Тэма 4
|
||||||||||||||||||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 2727; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.128 (0.007 с.) |