Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Пр-пы і метады падбору м. у св.Содержание книги Поиск на нашем сайте Шумы і гукав.эфекты у св. Шумы
Бой гадзінніка, удары молата, шум станокў, гудок цягніка усё гэта стварае канкрэтны вобраз, які можа быць дзеяннем свята. У тэатры распрацаваны розныя шумы: шумы і гукі прыроды і стыхійных няшчасцяў, транспартныя, вытворчыя, бытавыя, батальныя. У сваю чаргу кожны з іх мае свае разнавіднасці. Так прырода і стыхійныя няшчасці ствараюць: а) птушкі; б) хатнія жывёлы; в) драпежнікі; г) прыродныя з'явы (вецер, граза, абвал, вулкан і г.д.). Моўная фанаграма ў масавым свяце Слова, якое гучыць з фанаграмы, можа быць вельмі выразным. Мы быццам чуем думкі персанажа. Гукавыя эфекты Калі гукі перамяшчаюцца ад аднаго дынаміка да другога, якія растаўлены ў розных месцах масавага свята. Гэтым дасягаецца ўражанне сапраўднасці таго, што адбываецца на сцэнічнай пляцоўцы (ляціць самалёт, едзе поезд, машына і г.д.). Рэха і рэверберацыя Гэта гучанне гукаў, якія зварочваюцца да гледача. Рэверберацыя ўзнікае ў вялікіх памяшканнях (вакзалы, спартыўныя залы, цэрквы і г.д.), і на прасторы, калі гук натыкаецца на перашкоды (горы, высокія будынкі і г.д.). Пры гэтым адлюстраваны гук успрымаецца амаль адначасова з асноўным, разрыў паміж імі не болей сотых долей секунды. Калі болей, то атрымліваецца эха, тады чуцен добра асноўны гук, які паўтараецца, значыць розніца паміж рэверберацый і эхам заключаецца ў часе звяртання да слухача Муз партытура св., яе пабуд. 1. Парадкавы нумар і нумар магнітафона, з якога ўзнаўляецца фанаграма музычнага або шумавога фрагмента. 2. Назва фрагмента (уверцюра, вальс, шум цягніка і г.д.). 3. Прадоўжанасць гучання. 4. Рэпліка на ўключэнне музыкі (рэплікай можа быць слова, фраза, рух персанажа, змена света, пачатак або канец руху паваротнага кола, занавеса і г.д.). 5. Гукавы план узнаўлення. Паколькі дынамікі, размешчаныя ў розных месцах сцэны і залы, пранумераваны, то ўказваюцца іх нумары. 6. Характар уключэння фрагмента (рэзка, плаўна і г.д.). 7. Узровень гучання (крэшчэнда, дімінуэнда, сфарцэнда і г.д.). 8. Рэплікі на зняцце гука (па аналогіі на ўключэнне). 9. Характар зняцця гука (плаўна, рэзка і г.д.). 10. Заўвагі. У іх указваецца парадак пераключэння дынамікаў, кірунак мізансцэніравання гука (напрыклад, з адкрыццем занавеса музыку плаўна перавесці ў глыбіню сцэны), асаблівасці гукавога суправаджэння кінафрагментаў, момант уключэння рэвербератара і іншыя дэталі гукавога суправаджэння. Неабходна, каб усю гэту работу праводзіў адзін чалавек. Пажадана, каб у калектыве быў свой гукааператар. Уся апаратура павінна быць праверана. Трэба сачыць і за магнітнай лентай, каб усё было добра склеена. Гукааператар павінен ведаць, што паміж момантам успрыняцця ім наступнай рэплікі і ўключэннем магнітафона праходзіць пэўны час. Таму трэба адчуваць сцэнічны час і ўключаць гук, быццам крыху раней рэплікі. Асабл. дзіцяч. м. у св. Пры падборы класічнай рускай музыкі і музыкі савецкіх кампазітараў для дзіцячых свят рэжысёру трэба аддаць перавагу тым творам, у якіх адбіліся перадавыя грамадскія ідэалы. Гэта і "Пятая сімфонія" Л. Бетховена, і кантата С. Пракоф'ева "Аляксандр Неўскі", і сатырычны балет К. Караева "Трапою грома", і жыццесцвярджальны балет А. Хачатурана "Гаянэ", і трагічная харавая кантата літоўскага кампазітара Э. Бальсіса, прысвечаная ахвярам фашызму "Не смейте трогать голубой глобус", і героіка-патрыятычная опера Глінкі "Іван Сусанін", і музыка сюіты нарвежскага кампазітара Э. Грыга да драмы Ібсэна "Пер Гюнт" і многія іншыя. Магчымасць уключэння ў дзіцячыя святы твораў з залатога фонду суственай музычнай культуры павінна ажыццяўляцца з улікам музычнага развіцця вучняў і тэматыкі свята. Сярод твораў, якія з'яўляюцца класічнымі, ёсць шмат такіх, што цікавыя і дарослым, і дзецям. Успомнім, напрыклад, як многа музыкі напісана на казачныя сюжэты, або музыкі, выконваемай на святах, удзельнікамі якіх з'яўляюцца дзеці. Дзецям даступны такія жанры як опера, балет, сімфонія, харавая кантата (балет Р. Шчадрына "Канёк-Гарбунок", ІІІ канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Д. Кабалеўскага, прэлюдыі Шапэна). Практыка арганізацыі дзіцячых свят паказвае неабходнасць уключэння пры іх правядзенні музычных твораў драматычна вострых, нават трагедыйных, у якіх увасабляюцца гераічныя вобразы, гістарычныя падзеі, барацьба дабра і зла і г.д. У цэлым, пры падборы музыкі для дзіцячых свят трэба карыстацца наступнымі крытэрыямі: Эстэтычны - творы класічныя, а таксама сучасныя, якія маюць ідэйна-выхаваўчае значэнне; Псіхалагічны - творы, якія адпавядаюць жыццёвамі і музычнаму вопыту дзяцей; Музычна-педагагічны - творы, якія адпавядаюць тэматыцы свята, творы дзіцячай тэматыкі, даступнай для дзіцячага выканання, якія ўлічваюць узроставыя асаблівасці ўспрыняцця музыкі. 32. 3 ступ. эмацыян. жыцця вучняў На першай ступені (у рабоце з малодшымі школьнікамі) характэрна жывое захапленне самім працэсам пазнавання. Пры гэтым эмацыянальныя перажыванні дзяцей цесна звязаны з нагляднымі вобразамі і ўяўленнямі. Своеасаблівасць другой узроставай ступені выражаецца ў актыўным імкненні да агульнасці, блізкасці духоўнага жыцця сыброў. У гэтым узросце расце патрэбнасць суаднесці свае перажыванні з перажываннямі другіх людзей. На трэцяй ступені ўзроставага развіцця пераважаюць эмацыянальна-ацэначныя катэгорыі.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-05; просмотров: 246; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.007 с.) |