Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьСодержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА Навучальны год
Вучэбныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе для вучняў І—IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня па 31 мая бягучага года. 1.Тыпавы вучэбны план. I ступень агульнай сярэдняй адукацыі
Заўвага У Тыпавым вучэбным плане для I—IV класаў першая лічба абазначае колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, другая (у дужках) — ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання. У сваёй дзейнасці настаўнікі пачатковых класаў кіруюцца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283, вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах, Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі “Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання, зместу і арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі", зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2010 № 94, Правіламі правядзення атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, прыкладным каляндарна-тэматычным планаваннем.
Правядзенне атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі Згодна з Правіламі правядзення атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2011 № 38 (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 17, 2011), атэстацыя вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, за выключэннем атэстацыі вучняў I і II класаў, ажыццяўляецца на аснове адзнак у балах па 10-бальнай шкале, у тым ліку адзнакай 0 (нуль) балаў, або адзнакамі “залічана”, “не залічана”, “не атэставаны(а)”, ці робіцца запісь “не вывучаў”. У III – IV класах вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў пры рэалізацыі адукацыйных праграм пачатковай адукацыі ацэньваюцца ў балах па 10-бальнай шкале ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі ад 29.05.2009 № 674 “Нормы оценки результатов учебной деятельности учащихся общеобразовательных учреждений по учебным предметам” (часопіс “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа”, № 7, 2009) і загадам Міністэрства адукацыі ад 29.09.2010 № 635 “О внесении изменений и дополнений в приказ Министерства образования Республики Беларусь от 29 мая 2009 г. № 674” (часопіс “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа”, № 12, 2010).
Кантроль і ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў з’яўляецца важнай часткай педагагічнай працы настаўнікаў пачатковых класаў. Да новага 2012/2013 навучальнага года ў дапамогу настаўнікам падрыхтаваны кантрольна-вымяральныя матэрыялы па вучэбных прадметах вучэбнага плана. Дапаможнікі прызначаны для ажыццяўлення кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў і атрымання інфармацыі пра набытыя імі веды, уменні і навыкі. Кантрольна-вымяральныя матэрыалы можна выкарыстоўваюць у адукацыйным працэсе як на працягу кожнай чвэрці, так і ў канцы навучальнага года. Русский язык Тиринова О. И. Русский язык. Обучение грамоте. Тематический контроль. Контрольное списывание. Проверка навыка чтения. 1 класс. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения.— Аверсэв, 2012. Антипова М. Б., Гулецкая Е. А. Сборник контрольных работ по русскому языку. 2-4 классы. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским и белорусским языками обучения. — Аверсэв, 2012. Антипова М.Б. Русский язык. Тематический контроль. 2-4 классы. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения. – Аверсэв, 2012.
Беларуская мова Антонава Н.У. Літаратурнае чытанне. 1-4 класы. Кантроль навыку чытання і чытацкіх уменняў вучняў. Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. – Аверсэв, 2012. Паўлоўскі І.І. Беларуская мова. Зборнік кантрольных работ.1-4 класы. Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. – Аверсэв, 2012. Паўлоўскі І.І. Беларуская мова. Тэматычны кантроль. 2-4 класы. Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. – Аверсэв, 2012.
Литературное чтение Стремок И. М. Литературное чтение. 3 класс. Контроль навыка чтения и читательских умений учащихся. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. — Аверсэв, 2012. Стремок И. М. Литературное чтение. 4 класс. Контроль навыка чтения и читательских умений учащихся. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. — Аверсэв, 2012. Матэматыка Канашевич Т. Н. Математика. Контрольные работы. 1-3 классы. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. — Аверсэв, 2012 Канашевич Т. Н. Математика. Тестовые задания. 1-4 классы. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. — Аверсэв, 2012. 7. У мэтах фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў настаўнікам пачатковых класаў пры ажыццяўленні адукацыйнага працэсу рэкамендуем: на кожным вучэбным занятку ўдасканальваць навыкі і ўменні чытання вучняў, вучыць іх правільнаму, усвядомленаму, бегламу, выразнаму чытанню і развіваць навыкі і ўменні звязнага маўлення; вучыць працаваць з кнiгай, карыстацца разнастайнай даведачнай лiтаратурай па вучэбным прадмеце, каталогамi i картатэкай, падбiраць лiтаратуру па пэўнай тэме, правiльна афармляць вынiкi самастойнай работы з кнiгай, цытатны матэрыял; складаць тэзiсы, канспекты, спiсы лiтаратуры i г.д.; праводзiць сiстэматычную работу па ўзбагачэннi слоўнiкавага запасу вучняў, азнаямленнi з тэрмiналогiяй вывучаемага вучэбнага прадмета; сачыць за акуратным вядзеннем сшыткаў, граматным афармленнем запiсаў у iх; павышаць культуру вуснага маўлення вучняў, лагічнасць іх выказванняў, тактоўна выпраўляць памылкi ў адпаведнасцi з нормамi літаратурнай мовы, на якой вядзецца навучанне і выхаванне ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі; выкарыстоўваць стымулюючыя, падтрымліваючыя, факультатыўныя заняткi для ўдасканальвання культуры маўлення вучняў. 8. Патрабаванні да вядзення сшыткаў Пры ажыццяўленні ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі вучні I класаў навучальныя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Матэматыка“ выконваюць у сшытках на друкаванай аснове. Для выканання ўсiх вiдаў навучальных і кантрольных работ вучням II – IV класаў рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў: па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“ – 2 сшыткі для ўсіх навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ. Пры гэтым, пачынаючы з ІІІ класа, па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ выкарыстоўваюцца сшыткі з разліноўкай у адну лінейку; па вучэбным прадмеце ”Беларуская літаратура“ – 1 сшытак па меркаванні настаўніка; па вучэбным прадмеце ”Чалавек i свет“ – 1 сшытак для ўсіх навучальных работ па меркаванні настаўніка; па вучэбным прадмеце ”Выяўленчае мастацтва“ – альбом для вучняў I – IV класаў; па вучэбным прадмеце ”Музыка“ – нотны сшытак для вучняў II – IV класаў. Пры афармленні надпiсу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па матэматыцы i г.д.), клас, скарочаная назва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (у адпаведнасці са статутам), прозвiшча, iмя ўласнае (поўнасцю) вучня ў родным склоне. Пры афармленні надпісу на вокладцы сшытка дапускаецца зрабіць запіс аб прызначэнні вучнёўскага сшытка і назве ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў два радкі. Кожная ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі выбірае адзіны ўзор подпісу. Тетрадь Тетрадь для контрольных работ для контрольных работ по русскому языку по русскому языку ученика 4 «Г» класса ученика IV «Г» класса гимназии № 61 г.Минска гимназии № 61 г.Минска Петрова Виталия Петрова Виталия
У І і ІІ класах надпіс на вокладцы сшытка афармляецца настаўнікам, у ІІІ і ІV класах – вучнем пад кiраўнiцтвам настаўніка. Усе запiсы ў сшытках вучнi павiнны рабiць акуратна, разборлiвым почыркам з захаваннем чырвонага радка. У І класе пры навучанні пісьму вучням дазваляецца выкарыстоўваць аловак замест шарыкавай ручкі. Падкрэслiваннi, умоўныя абазначэннi, чарцяжы, схемы, графікі, табліцы, дыяграмы, малюнкі выконваюцца акуратна алоўкам або ручкай, пры неабходнасці – з прымяненнем лiнейкi i цыркуля. Выкарыстанне каляровых алоўкаў, фламастараў, уклеек i аплiкацый у сшытках для кантрольных работ недапушчальна. У ІІ – ІV класах дата выканання навучальнай або кантрольнай работы запісваецца на рабочым радку сшытка наступным чынам: дзень месяца арабскай лiчбай, назва месяца пропiссю: 6 мая. На наступным радку (пасярэдзіне) пасля даты ў сшытках для навучальных работ пішацца ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“. У сшытках для навучальных работ па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ паміж датай і словамі ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ неабходна прапускаць адну клетку; паміж словамі ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ і заданнем неабходна прапускаць дзве клеткі. У сшытках па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“, пачынаючы з ІІ класа, пры афармленні рашэння задач на асобным радку ўказваецца від навучальнай работы. Паміж назвай віду работы, рашэннем і адказам прапускаецца 1 клетка ўніз. Паміж слупкамі прыкладаў, размешчаных адзін пад адным, прапускаецца дзве клеткі. Для аддзялення адной навучальнай работы ад другой i для выстаўлення адзнакi прапускаецца 4 клеткi. Паміж слупкамі прыкладаў прапускаецца тры клеткі ўправа. Слова ”Прыклады“ ў ІІ – ІV класах не пішацца. У сшытках для навучальных і кантрольных работ па рускай і беларускай мовах, разлічаных на цэлы вучэбны занятак, на асобным радку ўказваецца вiд работы (пераказ, сачыненне, дыктант) і запісваецца загаловак работы (без двукосся і кропак) па цэнтры радка.
Напрыклад: Дыктант Пераказ Сачыненне Мой родны край У лесе З гісторыі майго роду
Памiж работай i загалоўкам, назвай вiду работ i загалоўкам, а таксама памiж загалоўкам i тэкстам лiнейкi не прапускаюцца. Памiж заключным радком тэксту навучальнай або кантрольнай работы i датай наступнай навучальнай або кантрольнай работы неабходна прапускаць 2 лiнейкi. Пры пераходзе на наступную старонку дата і назва навучальнай работы ад зместу не аддзяляюцца. У І – ІV класах сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя класныя i дамашнiя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Матэматыка“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, правяраюцца пасля кожнага вучэбнага занятку ва ўсiх вучняў. Вучні ІІ – ІV класаў рэгулярна выконваюць работу над памылкамі ў тых жа сшытках, у якіх выконвалася адпаведная навучальная або кантрольная работа. Узор выканання работы над памылкамі дае настаўнік. Навучальныя дыктанты, пераказы i сачыненнi ў вучняў ІІ – ІV класаў правяраюцца i раздаюцца вучням на наступным вучэбным занятку па гэтым вучэбным прадмеце для абавязковага правядзення работы над памылкамi. 9. З 1 верасня 2010 г. уступіў у дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які быў прыняты 23 ліпеня 2008 г. і зацвердзіў новую рэдакцыю Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. У 2012/2013 навучальным годзе працягваецца пераходны перыяд, які складае 3 гады (з 1 верасня 2010 г. па 31 жніўня 2013 г.). Для якаснай арганізацыі працэсу навучання і выхавання малодшых школьнікаў беларускай мове настаўнікі могуць карыстацца каментарыямі да Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, якія змешчаны ў артыкулах часопісаў “Пачатковая школа” (№№ 1–12, 2010) і “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” (№№ 1–10, 2010). Нагадваем, што пры праверцы навучальных, кантрольных работ па беларускай мове ў пераходны перыяд памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць правілам арфаграфіі 1959 года, настаўнікі павінны выпраўляць, аднак пры выстаўленні адзнакі не ўлічваць. Пры правядзенні кантрольных дыктантаў, пераказаў трэба падбіраць тэксты, у якіх не выкарыстоўваюцца словы, дзе адбыліся змены ў правапісе. Калі ў тэкстах сустракаюцца такія словы, неабходна папярэджваць вучняў аб зменах у іх напісанні згодна з новымі правіламі арфаграфіі (2008 г.). Словы пажадана запісваць на дошцы, растлумачваць іх правапіс, а пры неабходнасці і лексічнае значэнне. Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу трэба карыстацца Пералікам падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, якія прыгодны для выкарыстання ў школьных бібліятэчных фондах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў 2012/2013 навучальным годзе (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, № 5, 2012). 10. Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2012/2013 навучальным годзе
I клас 1 верасня кожны першакласнік атрымае кнігу “ Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку” аўтараў Н.Г.Ванінай, Л.Ф.Кузняцовай, В.І.Цірынавай. Да яе распрацаваны электронны сродак навучання (ЭСН) “Чалавек і свет. 1 клас. Беларусь – наша Радзіма”. Ён прызначаны для арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных і пазакласных занятках (класных і інфармацыйных гадзінах, аб’яднаннях па інтарэсах, у групе прадоўжанага дня). Навучанне ў I класе пачынаецца з курса “Уводзіны ў школьнае жыццё”, які вывучаецца ў I класе на працягу верасня ў межах агульнай колькасці вучэбных гадзін, вызначаных Тыпавым вучэбным планам. Акрамя трох вучэбных заняткаў курса “Уводзіны ў школьнае жыццё”, праводзяцца вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах “Фізічная культура і здароўе”, “Музыка”. Усе астатнія вучэбныя прадметы вывучаюцца пасля заканчэння курса “Уводзіны ў школьнае жыццё”. Навучанне ажыццяўляецца па вучэбна-метадычным комплексе аўтара В.І.Цірынавай. Факультатыўныя заняткі ў I класе праводзяцца з 1 верасня. Навучанне матэматыцы ажыццяўляецца па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Т.М. Чабатарэўскай, В.У. Нікалаевай або вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Г.Л. Мураўёвай, М.А. Урбан.
II клас Вучэбныя заняткі па беларускай (рускай) мове ў ІІ класе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай (беларускай) мовай навучання пачынаюцца з “Уступнага курса”, які носіць інтэграваны характар і працягваецца чатыры тыдні (па 3 гадзіны на тыдзень). Пасля заканчэння“Уступнага курса” урокі па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” правоздяцца асобна. Звяртаем увагу на выкананне патрабаванняў вучэбных праграм па беларускай і рускай мовах у частцы адпрацоўкі каліграфічнага пісьма вучняў у II–IV класах. Практыкаванні па каліграфіі праводзяцца на кожным вучэбным занятку. Змест гэтай работы пры магчымасці можа быць звязаны з матэрыялам вучэбнага занятку. Рэкамендуем карыстацца дапаможнікамі для II, III, IV класаў “Хвілінкі чыстапісання” аўтараў Л.Ф.Кузняцовай, Л.В.Прапушняк; “Минутки чистописания” аўтараў Л.Ф.Кузняцовай, С.Г.Барбушынай выдавецтва “Новое знание”. Гэтыя дапаможнікі маюць грыф “Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”. Навучанне матэматыцы ажыццяўляецца па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Т.М. Чабатарэўскай, В.У. Нікалаевай або вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Г.Л. Мураўёвай, М.А. Урбан.
III клас IV клас Напрамкі метадычнай работы У 2011/2012 навучальным годзе праведзены рэспубліканскі маніторынг якасці агульнай сярэдняй адукацыі. Вынікі маніторынгу дазволілі выявіць узровень засваення вучнямі пачатковых класаў зместу адукацыі па вучэбных прадметах “Руская мова”, “Беларуская мова”, “Матэматыка”, недахопы ў якасці ведаў вучняў. Аналіз вынікаў маніторынгу дае падставу вызначыць асноўныя напрамкі метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў. З мэтай удасканалення якасці адукацыі па беларускай і рускай мовах для работы метадычных фарміраванняў у 2012/2013 навучальным годзе рэкамендуецца агульная тэма “Удасканаленне арфаграфічнай граматнасці малодшых школьнікаў на вучэбных занятках па рускай і беларускай мовах”. На працягу навучальнага года прапануецца правесці 4 пасяджэнні метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў, арганізаваць работу школы маладога настаўніка, школы ўдасканалення прафесійнага майстэрства, творчых груп і іншых метадычных фарміраванняў, дзейнасць якіх плануецца з улікам кадравага саставу педагагічных работнікаў, дыягностыкі прафесійных уменняў і навыкаў, інтарэсаў і запытаў настаўнікаў. Падрабязныя рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў у 2012/2013 навучальным годзе размешчаны на сайце Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (www. academy.edu.by). На жнівеньскіх інструктыўна-метадычных нарадах настаўнікаў пачатковых класаў прапануем абмеркаваць наступныя пытанні: нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2012/2013 навучальным годзе; вынікі рэспубліканскага маніторынгу якасці пачатковай адукацыі і шляхі ўдасканалення адукацыйнага працэсу; вучэбна-метадычнае забеспячэнне выкладання вучэбных прадметаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі; арганізацыя работы метадычных фарміраванняў у 2012/2013 навучальным годзе: аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год; актуальныя напрамкі метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў на 2012/2013 навучальны год. Неабходна звярнуць увагу настаўнікаў II класаў на асаблівасці працы па новым вучэбна-метадычным комплексу “Матэматыка. 2 клас” аўтараў Г.Л.Мураўёвай, М.А.Урбан, настаўнікаў III - IV класаў – на кантрольна-ацэначную дзейнасць на вучэбных занятках па вучэбных прадметах “Музыка”, “Фізічная культура і здароўе”, “Выяўленчае мастацтва”, “Працоўнае навучанне”. На пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў пачатковых класаў (метадычнае аб’яднанне, школа маладога настаўніка, школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчыя і праблемныя групы, аўтарскія майстэрні і інш.) рэкамендуем абмеркаваць наступныя пытанні: псіхалагічныя заканамернасці фарміравання арфаграфічнай граматнасці; псіхолага-педагагічныя асновы фарміравання арфаграфічных навыкаў у пачатковай школе; прынцыпы беларускай арфаграфіі (правапісу); рэалізацыя метадычных прынцыпаў пры навучанні арфаграфіі (сувязь арфаграфіі з фанетыкай і арфаэпіяй, марфемікай і марфалогіяй, развіццём маўлення вучняў, свядомасць працы); развіццё маўленчага слыху вучняў ва ўмовах вывучэння дзвюх блізкароднасных моў; удасканальванне метадаў і прыёмаў навучання арфаграфіі на розных этапах (як на этапе засваення тэарэтычных ведаў, так і на этапе фарміравання навыкаў правапісу); планаванне дзейнасці настаўніка па ўдасканаленні арфаграфічнай граматнасці малодшых школьнікаў; камунікатыўна-дзейнасны падыход да навучання вучняў пачатковых класаў рускай (беларускай) мове; фарміраванне першапачатковых уяўленняў аб арфаграфічных правілах пісьма з дапамогай мадэляў і схем; алгарытмы як сродак развіцця мыслення пры вывучэнні арфаграфіі; метады праблемнага навучання арфаграфіі; самастойная работа вучняў на занятках па арфаграфіі; развіццё арфаграфічнай пільнасці вучняў пачатковых класаў на вучэбных занятках па рускай (беларускай) мове; выпрацоўка ў вучняў пачатковых класаў арфаграфічных уменняў; фарміраванне навыку самакантролю на вучэбных занятках па рускай (беларускай) мове; арфаграфічная падрыхтоўка да напісання навучальных пераказаў і сачыненняў; шляхі і сродкі актывізацыі слоўніка малодшых школьнікаў; навучанне арфаграфіі ў адзінстве з развіццём пісьмовай мовы вучняў; сістэма работы над памылкамі на вучэбных занятках па рускай (беларускай) мове; эфектыўныя прыёмы работы з неправяраемымі напісаннямі слоў; сістэмная работа са слоўнікавымі словамі; работа са слоўнікамі на вучэбных занятках па мове як сродак фарміравання моўных здольнасцей малодшых школьнікаў, развіцця іх агульнавучэбных ўменняў, навыкаў самакантролю; методыка правядзення арфаграфічных практыкаванняў на вучэбных занятках па рускай (беларускай) мове ў пачатковых класах; удасканальванне арфаграфічных навыкаў пры арганізацыі паўтарэння вывучанага; забеспячэнне практычнай накіраванасці вучэбнага працэсу на вучэбных занятках па рускай (беларускай) мове, стварэнне рэальных умоў прымянення атрыманых ведаў, уменняў і навыкаў; рэалізацыя міжпрадметных сувязей на вучэбных занятках па рускай і беларускай мовах; канструяванне (мадэліраванне, праектаванне) на вучэбных занятках па рускай (беларускай) мове. Павышэнне кваліфікацыі У Дзяржаўнай установе адукацыі “ Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” ў 2012/2013 навучальным годзе плануецца правядзенне: павышэння кваліфікацыі: намеснікаў дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія курыруюць работу пачатковых класаў (праходзілі павышэнне кваліфікацыі) (08.10.2012–20.10.2012); намеснікаў дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія курыруюць работу пачатковых класаў (не праходзілі павышэння кваліфікацыі) (18.02.2013–02.03.2013); міжкурсавых мерапрыемстаў: навучальнага семінара на платнай аснове “Метады актыўнага навучання малодшых школьнікаў” (кастрычнік 2012 г.). Да ўдзелу ў рабоце семінара запрашаюцца настаўнікі пачатковых класаў; пасяджэння рэспубліканскай школы перадавога педагагічнага вопыту “Выкарыстанне магчымасцей тэхналогій праектнага, пошукавага і праблемнага навучання ў павышэнні якасці пачатковага навучання” на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці (снежань 2012 г.); пасяджэння рэспубліканскай школы перадавога педагагічнага вопыту “Даследчая дзейнасць як фактар усебаковага развіцця вучняў пачатковых класаў” на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Гродзенскай вобласці (красавік 2013 г.); пасяджэння рэспубліканскай школы перадавога педагагічнага вопыту “Развіццё творчых і даследчыцкіх магчымасцей малодшых школьнікаў на вучэбных занятках і ў пазаўрочнай дзейнасці” на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці (май 2013 г.);
13. Кампаненты вучэбна-метадычных комплексаў I клас Тиринова О.И. Введение в школьную жизнь. 1 класс. Дидактический материал. Учебно-методическое пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения – НИО, 2011, Аверсэв, 2012.
Цірынава В.І. Уводзіны ў школьнае жыццё. Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. — Аверсэв, 2012. Сторожева Н.А. Обучение грамоте в 1 классе. Учебно-методическое пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. – Народная асвета, 2008. Туркова С.В. Обучение письму в 1 классе. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. – Народная асвета, 2009. Клышка А.К. Букварь: страницы и уроки. Учебно-методическое пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. – Народная асвета, 2008. Клышка А.К. Буквар: старонкі і ўрокі. Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. – Народная асвета, 2008. Буторына І.А. Літаратурныя зярняткі, або Развіццё творчых здольнасцей маленькага чытача. Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. – Літаратура і мастацтва, 2012. Солахаў А.В. Падарожжа ад А да Я. Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. – Зорны Верасок, 2012. Трафимова Г.В., Трафимов С.А. Человек и мир. 1 класс. Чудеса родного края: Книга для чтения. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения — Аверсэв, 2011, 2012 Чеботаревская Т.М., Николаева В.В. Математика в 1 классе. – НИО, 2011. Муравьёва Г.Л., Урбан М.А., Гадзаова С.В., Журавская Е.В., Урбан Е.А. Математика в 1 классе. – НИО, 2011. Журба А.Ф., Юрченко Н.А. Трудовое обучение в 1 классе. – НИО, 2010.
II клас III клас IV клас Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА Навучальны год
Вучэбныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе для вучняў І—IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня па 31 мая бягучага года. 1.Тыпавы вучэбны план. I ступень агульнай сярэдняй адукацыі
Заўвага У Тыпавым вучэбным плане для I—IV класаў першая лічба абазначае колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, другая (у дужках) — ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання. У сваёй дзейнасці настаўнікі пачатковых класаў кіруюцца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283, вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах, Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі “Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання, зместу і арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі", зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2010 № 94, Правіламі правядзення атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, прыкладным каляндарна-тэматычным планаваннем.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-12-16; просмотров: 625; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.012 с.) |