Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Тэма 8. Арганізацыя, яе прызнакі і элементыСодержание книги
Поиск на нашем сайте Арганізацыя - адасобленае аб'яднанне людзей для ўзаемадзеяння ў дасягненні вызначаных мэт і рашэння задач. Стварэнне арганізацый (прадпрыемстваў) для задавальнення запатрабаванняў грамадства ў прадукцыі і паслугах шляхам перапрацоўкі зыходных рэсурсаў і ператварэння іх у канчатковы прадукт. Прызнакі арганізацыі. Унутраныя пераменныя арганізацыі (па Мескану). Унутранае асяроддзе арганізацыі. Узаемадзеянне арганізацыі са знешнім асяроддзем. Канцэпцыя жыццёвага цыкла арганізацыі. Узроўні кіравання. Падзел працы, спецыялізацыя і іерархія ў арганізацыі. Суб'ект і аб'ект кіравання. Віды арганізацый. Функцыянальныя, дывізіянальныя і адаптыўныя арганізацыйныя структуры. Формы арганізацыйных структур: аб'яднанне па сістэме ўдзелу; арэндныя арганізацыі з абмежаваным характарам цэнтралізаванага кіравання; таварыствы з абмежаванай адказнасцю, з прыцягненнем пазыковага капіталу; сумесныя прадпрыемствы; акцыянернае таварыства; холдынгавыя кампаніі. Прыметы арганізацыі як юрыдычнай асобы.
Тэма 9. Структура кіравання арганізацыяй (СКА)
Паняцце структуры кіраванняарганізацыяй (арганізацыйная структура кіравання). Вытокі ўтварэння сучасных структур кіравання і іх асновы. Структура кіравання арганізацыяй - спарадкаваны будынак, арганізацыйная форма сістэмы кіравання, якая ўтвараецца ўстойлівымі ўзаемасувязямі элементаў, што адлюстроўвае і замацоўвае падзел і кааперацыю кіраўнічай працы. Элементы СКА і іх сувязі. Вертыкальныя і гарызантальныя сувязі ў сістэме кіравання. Фарміраванне структур кіравання ў выніку выканання функцыі арганізацыі. Тыпы структур кіравання арганізацыяй: лінейныя, функцыянальныя, лінейна-штабныя, лінейна-функцыянальныя, праграмна-мэтавыя, праектныя і матрычныя, дывізіянальныя. Сеткавыя і віртуальныя структуры кіравання арганізацыяй. Комплекснасць рэальных СКА. Праектаванне аргструктуры пэўнага прадпрыемства з улікам знешніх і ўнутраных праблем.
Тэма 10. Сутнасць і класіфікацыя кіраўнічых рашэнняў
Шматзначнасць паняцця "рашэнне". Кіраўнічае рашэнне - творчае, валявое дзеянне суб'екта кіравання, якое складаецца з выбару мэты, праграмы і спосабаў дзейнасці калектыву па вырашэнні праблем на аснове аб'ектыўных законаў функцыянавання сістэмы кіравання і аналізу інфармацыі аб яе функцыянаванні. Прыняцце кіраўнічых рашэнняў як псіхалагічны працэс: на аснове інтуіцыі, меркаванняў, рацыянальнага падыходу. Этапы рацыянальнага рашэння (па Мескану). Патрабаванні да кіраўнічых рашэнняў: эфектыўнасць, эканамічнасць, своечасовасць, абгрунтаванасць, рэальнасць. Фактары эфектыўнасці рашэнняў: выкарыстанне мэтавых міжфункцыянальных груп, выкарыстанне прамых гарызантальных сувязей, цэнтралізацыя кіраўніцтва. Метады прыняцця кіраўнічых рашэнняў: нефармальныя (эўрыстычныя); экспертныя; колькасныя. Класіфікацыя кіраўнічых рашэнняў.
Тэма 11. Стратэгічнае і аператыўнае кіраванне арганізацыяй
Стратэгія ў мэнэджменце - канцэпцыя дасягнення галоўных мэт арганізацыі, сукупнасць кіраўнічых рашэнняў, якія адлюстроўваюць рэакцыю арганізацыі на знешнія і ўнутраныя ўмовы яе дзейнасці і развіцця. Тактыка - дэталізацыя стратэгіі з улікам з'яўлення непрадбачаных акалічнасцей. Стратэгічныя задачы: забеспячэнне выжывальнасці фірмы ў складаных умовах; аптымізацыя прадуктовых праграм і вытворчых магутнасцей; распрацоўка праграм развіцця арганізацыі. Фактары ўплыву на стратэгію арганізацыі. Функцыянальныя стратэгіі: вытворчасці, маркетынгу, фінансавая, навукова-даследчая і інш. Стратэгічнае кіраванне як дзейнасць па пастаноўцы і рэалізацыі доўгатэрміновых мэт, як філасофія менеджменту і бізнесу. Тыпы стратэгічнага кіравання. Працэс фарміравання стратэгіі. SWOT-аналіз. Аператыўнае кіраванне ў шырокім і вузкім сэнсах. Тэма 12. Камунікацыі ў кіраванні
Паняцце і змест камунікацый. Элементы працэсу камунікацыі па Т. Парсонсу: дзеянне акцёра, аўтара і/або носьбіта паведамлення; адказная рэакцыя рэцыпіента; утрыманне камунікатыўнага працэсу; узаемныя ролі, якія злучаюць удзельнікаў камунікатыўнага ўзаемадзеяння. Тыпы камунікацый у адпаведнасці з узроўнем, маштабамі і кантэкстам: традыцыйная, функцыянальна-ролевая, міжасобасная, групавая, міжгрупавая, масавая. Вусная, дакументная, электронная камунікацыі. Камунікацыйныя працэсы ў арганізацыях: паміж арганізацыяй і яе асяроддзем; паміж узроўнямі кіравання і падраздзяленнямі; нефармальныя. Працэс міжасобаснай камунікацыі: этапы, стадыі, элементы. Камунікацыйныя сеткі - пэўным чынам злучэнне індывідаў, якія ўдзельнічаюць у камунікацыйным працэсе з дапамогай інфармацыйных патокаў. Вертыкальныя, гарызантальныя і дыяганальныя сувязі (адносіны), якія ствараюць рэальную структуру арганізацыі. Тыпы камунікацыйных сетак. Невербальная камунікацыя. Фактары, якія зніжаюць эфектыўнасць зносін. Стыль камунікацыі - спосаб пабудовы індывідам камунікацыйных адносін, адкрытасць у камунікацыі і адэкватнасць зваротнай сувязі. Паняцце інфармацыі. Класіфікацыя інфармацыі: па змесце і прызначэнні; па ступені канфідэнцыяльнасці і верагоднасці; па ступені гатоўнасці для карыстання; па аб'ёме, крыніцам, тэрмінам збору і дастаўкі, спосабам атрымання і распаўсюджвання. Двухбаковы характар вуснай інфармацыі. Тэма 13. Улада, яе аснова і роля ў кіраванні
Паняцце статусу чалавека (работніка) у арганізацыі. Фармальны і нефармальны, загаданы, набыты, натуральны і прафесійна-службовы статусы. Сацыяльная роля. Улада кіраўніка і ідэнтыфікацыя работніка ў арганізацыі - складальнікі выканання кіраўнічых дзеянняў. Улада - здольнасць і магчымасць аказваць вызначальнае ўздзеянне на актыўнасць, паводзіны людзей з дапамогай волі, аўтарытэту, права, насілля, палітычнага панавання; сістэма дзяржаўных органаў. Улада менеджэра - распараджэнне рэсурсамі, дзеяннямі падначаленых, заахвочванне супрацоўнікаў да больш эфектыўнай і плённай працы, прадухіленне канфліктаў у калектыве. Паходжанне ўлады з пасады або з асобы. Асноўныя формы праявы ўлады. Харызма. Традыцыя падначалення. Узаемасувязь паняццяў "улада" і "уплыў". Разнастайнасць сродкаў уздзеяння кіраўніка на выканаўцаў. Лідэрства як важны і эфектыўны механізм кіравання арганізацыяй. Класіфікацыя характараў. Аўтарытэт менеджэра - прызнанне асобы, адзнака калектывам адпаведнасці суб'ектыўных якасцей аб'ектыўным патрабаванням. Асноўныя задачы менеджэра: пастаноўка мэт; арганізацыя працы; матывацыя і адносіны; вымярэнне паказчыкаў; развіццё падначаленых. Тэма 14. Арганізацыйная культура і стыль кіраўніцтва
Узроўні і элементы, характарыстыкі і функцыі арганізацыйнай культуры. Сістэма ключавых каштоўнасцей. Тыпы арганізацыйнай культуры ў залежнасці ад арыентацыі культуры на людзей або матэрыяльныя ўмовы. Кіраванне арганізацыйнай культурай як стварэнне ўзораў паводзін. Метады падтрымання культуры ў арганізацыі. Стыль кіраўніцтва як спецыфічны спосаб, манера адносін кіраўніцтва і падначаленых. Агульная тыпалогія стыляў - тэорыя Макгрегора (стылі "X" і "Y"). Аўтарытарны, дэмакратычны, ліберальны стылі. Мадэль Блейка-Моутона (Managerial Grid). Фактары ўплыву на фарміраванне і развіццё пэўнага стылю кіраўніцтва. Паводзінскія элементы кіравання. ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ 1. У чым адрозненне тэрмінаў "кіраванне" і "менеджмент"? 2. Ахарактарызуйце менеджмент як від дзейнасці (выкананне функцый кіравання). 3. Раскрыйце значэнне терміна "менеджэр". 4. У чым сутнасць эвалюцыі кіравання? 5. Апішыце некаторыя адрозненні паміж арганізацыямі старажытнасці і сучаснасці. 6. У чым асаблівасць кіравання індустрыяльнага перыяду ў развіцці менеджменту? 7. Назавіце асаблівасці развіцця менеджменту ў сучасную эпоху. 8. Абмяркуйце метадалогію сістэмнага і сітуацыйнага падыходаў у менеджменце. 9. Раскрыйце сутнасць школы навуковага кіравання. 10. У чым заслуга Ф. Тейлара ў развіцці менеджмента як навукі? 11. Выявіце адрозненні "адміністрацыйнай школы" кіравання ад навуковай. 12. Зрабіце параўнанне прынцыпаў "бюракратычных метадаў кіравання кадрамі" М. Вебера і падыходамі сучаснай бюракратыі. 13. Раскрыйце сутнасць школы "чалавечых адносін". 14. Апішыце іерархію патрэбнасцей чалавека. 15. Раскрыйце праблему мэт у кіраванні. 16. Апішыце сутнасць фарміравання і замацавання мэт арганізацыі. 17. У чым сутнасць і ўзаемасувязь функцый кіравання? 18. Ахарактарызуйце прызнакі функцый кіравання. 19. У чым адрозненне функцый арганізацыі і планавання? 20. Дайце вызначэнне і апішыце сутнасць функцыі матывацыі. 21. Ахарактарызуйце сутнасць функцыі каардынацыя. 22. Якая роля кантролю ў кіраванні? 23. Раскрыйце сутнасць паняцця «арганізацыя». 24. Якія найбольш характэрныя прызнакі арганізацыі? 25. Што такое аб'ект і суб'ект кіравання? 26. Вывучыце знешняе асяроддзе арганізацый Рэспублікі Беларусь. 27. Апішыце нефармальныя нормы рыначных паводзін, тыповыя для Рэспублікі Беларусь. 28. Сфармулюйце асаблівасці беларускага рынку. 29. Раскрыйце сутнасць права ўласнасці і замацаванне яго ў адпаведных законах Рэспублікі Беларусь. 30. Вызначце ролю дзяржавы як знешняй сілы ў дачыненні да эканомікі краіны. 31. Выкладзіце прынцыпы і прыярытэты дзяржаўнай кадравай палітыкі Рэспублікі Беларусь. 32. Апішыце сучасныя кірункі развіцця кіравання персаналам (кантэнт-аналіз бягучых нумароў штомесячнага бізнес-часопіса "Дело"). 33. Вызначце кадравую структуру сферы культуры. 34. Сфармулюйце патрабаванні да работнікаў сферы культуры і вызначце праблемы іх падрыхтоўкі. 35. Дайце характарыстыку кіраўнікам розных тыпаў устаноў культуры (кантэнт-аналіз бягучых нумароў штотыднёвіка "Культура"). 36. Вывучыце дзеянне агульнага механізму прыняцця рашэння ў рэальнай кіраўнічай сітуацыі. 37. Апішыце ўмовы пэўнасці і нявызначанасці пры распрацоўцы і прыняцці кіраўнічага рашэння. 38. Сфармулюйце паняцце эфектыўнасці выбару рашэнняў. 39. Раскрыйце сутнасць трансакцыйных выдаткаў у працэсе прыняцця кіраўнічых рашэнняў. 40. Растлумачце ўплыў арганізацыйнай культуры на дзейнасць менеджэраў. 41. Апішыцестылі кіравання. 42. Раскрыйцепаводзінскія элементы кіравання. 43. Апішыцеасноўныя элементы камунікацыйнага працэсу. 44. Сфармулюйце паняцце кіраўніцкай інфармацыі і дайце яе класіфікацыю. ЛІТАРАТУРА Асноўная 1. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Афіцыйнае выданне. – Мн.: Беларусь, 1997. – 92 с. 2. Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь: закон Рэсп. Беларусь [Новая рэд.] // Нац. рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь. – 2004. – № 87. – С. 7–22. 3. Виханский, О. С. Менеджмент /О. С. Виханский,А. И. Наумов. – М.: Экономистъ, 2004. – 288 с. 4. Кабушкин, Н. И. Основы менеджмента / Н. И. Кабушкин. – М.: Новое знание, 2004. – 336 с. 5. Краткий экономический словарь / под ред. А. Н. Азрилияна. – М.: Ин-т новой экономики, 2005. – 1088 с. 6. Лафта, Дж. К. Менеджмент: учеб. пособ. / Дж. К. Лафта. – М.: ТК Велби, 2004. – 592 с. 7. Масилевич, Н. А. Основы менеджмента: учеб. пособ. для студентов неэкон. специальностей / Н. А. Масилевич. – ИВЦ Минфина, 2004. – 144 с. 8. Мескон, М. Х. Основы менеджмента / М. Х. Мескон, М. Альберт, Ф. Хедоури. – М.: Дело, 2005. – 720 с. 9. Основы менеджмента: учеб. для вузов / под ред. Д. Д. Вачугова. – М.: Высш. школа, 2001. – 367 с. 10. Основы менеджмента: учеб.-практ. пособ. / И. В. Балдин, Н. П. Беляцкий, Л. В. Дорошек [и др.]. – Мн.: БГЭУ, 2002. – 112 с. 11. Пусель, В. В. Основы менеджмента: учеб. пособ. / В. В. Пусель. – Минск.: МГЭИ, 2006. – 44 с. 12. Словарь-справочник менеджера / под ред. М. Г. Лапусты. – М.: ИНФРА-М, 1996. – 608 с. 13. Саркисов, С. Э. Менеджмент: словарь-справочник / С. Э. Саркисов. – М.: Анкил, 2005. – 808 с. 14. Феденя, А. К. Основы менеджмента: учеб. пособ. / А. К. Феденя. – Мн.: Бестпринт, 2003. – 324 с. 15. Шепелев, Е. М. Менеджмент / Е. М. Шепелев, А. В. Дятлов [и др.].– Ростов-на-Дону: Феникс, 2003. – 352 с. Дадатковая
1. Беляцкий, Н. П. Управление персоналом / Н. П. Беляцкий.– Мн.: Интерпресссервис; Экоперспектива, 2003. – 352 с. 2. Грыгаровіч, Я. Д., Смолік, А. І. Прыкладная культуралогія / Я. Д. Грыгаровіч, А. І. Смолік. – Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2005. – 216 с. 3. Демчук, М. И. Республика Беларусь: системные принципы устойчивого развития / М. И. Демчук, А. Т. Юркевич. – Мн.: РИВШ БГУ, 2003. – 342 с. 4. Клок, К. Конец менеджмента и становление организационной демократии / К. Клок, Дж. Голдсмит. – СПб.: Питер, 2004. – 368 с. 5. Курс МВА по менеджменту / под ред. А. Р. Коэна. – М.: Альпина Бизнес Букс, 2004. – 507 с. 6. Максвелл, Д. 21 обязательное качество лидера / Д. Максвелл. – Мн.: ООО «Попурри», 2004. – 176 с. 7. Менеджмент: учеб. пособ. / под ред. Э. М. Короткова. – М.: ИНФРА-М, 2005. – 220 с. 8. Маслоу, А. Г. Мотивация и личность / А. Г. Маслоу. – СПб.: Евразия, 2001. – 478 с. 9. Огвоздин, В.Ю. Краткий курс менеджмента: учеб. пособ. / В. Ю. Огвоздин. – М.: Изд. «Финпресс», 2004. – 176 с. 10. Орлов, А. И. Менеджмент в техносфере / А. И. Орлов. – М.: Издательский центр «Академия», 2003. – 384 с. 11. Паркинсон, С. Н. Искусство управления / С. Н. Паркинсон, М. К. Рустомджи. – М.: ФАИР-ПРЕСС, 2001. – 272 с. 12. Салмон, Р. Будущее менеджмента / под ред. Е. В. Минеевой. – СПб.: Питер, 2004. – 298 с. 13. Суша, Н.В. Основы менеджмента / Н. В. Суша. – Мн.: Изд-во МИУ, 2004. – 176 с. 14. Тейлор, Ф.У. Принципы научного менеджмента / Ф. У. Тейлор. – М., 1991. – 276 с. 15. Флиер, А.Я. Исторические типы культуры / А.Я.Флиер // Культурология для культурологов. – М.: Академический Проект, 2000. С. 171–177. 16. Форд, Г. Моя жизнь, мои достижения / Г. Форд. – Мн.: ООО «Попурри», 2004. – 352 с. 17. Чудновская, С. Н. История менеджмента / С. Н. Чудновская. – СПб.: Питер, 2004. – 239 с.
Вучэбнае выданне АСНОВЫ МЕНЕДЖМЕНТУ
Праграма для студэнтаў па спецыялізацыі “менеджмент сацыякультурнай сферы”
Рэдактар В. Б. Кудласевіч Тэхнічны рэдактар А. У. Гіцкая
Падпісана ў друк 2007 г. Фармат 60×841/16. Папера пісчая № 2. Ум. друк. арк. 1,39. Ул.-выд. арк. 1,0. Тыраж экз. Заказ
Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў 220007, Мінск, вул. Рабкораўская, 17 Ліцэнзія № 02330/0131818 ад 2.06.2006 г.
Надрукавана на рызографе Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў 220007, г.Мінск, вул. Рабкораўская, 17
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-12-11; просмотров: 333; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.007 с.) |