Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Вучэбная праграма для спецыяльнасціСодержание книги
Поиск на нашем сайте Вучэбная праграма для спецыяльнасці 1-24-01-02 Правазнаўства
2010 г.
Вучэбная праграма падрыхтавана на падставе Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў «Беларуская мова (прафесійная лексіка), зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 2 верасня 2008г. Рэгістрацыйны № ТД-СГ.015\тып.
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянту на пасяджэнні кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння Навукова-метадычным саветам Установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін”
________________________________
Тлумачальная запіска Вучэбная праграма дысцыпліны «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» распрацавана ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі і тыпавой праграмай. 1.1 Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобас-ных кампетэнцый студэнтаў Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў ў вну выступаюць фарміраванне і развіцце сацыяльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыянальна-каштоўнасным і сацыяльна-творчым вопыце, забяспечваючых рашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый. Сфарміраванасць у студэнта сацыяльна-асобасных кампетэнцый садзейнічае развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэнтнасці як інтэграванага выніку адукацыі ў вну. Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» Агульнае прызнанне мовы найгалоўнейшым інструментам інфармацыйнага ўздзеяння на асаблівасці моўнай і сацыяльнай сітуацыі ў нашай краіне, павышенне матывацыі публічнай маўленчай дзейнасці патрабуюць ад вышейшай школы рыхтаваць не проста спецыяліста, а камунікатыўна развітую асобу, білінгвістычна падрыхтаваную, якая б на дастатковым узроўні магла наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійна-справавой сферы. У адпаведнасці са стандартам па цыклу сацыальна-гуманітарных дысцыплін у сістэме вышейшай адукацыі Республікі Беларусь, тыпавой праграмай распрацавана вучэбная праграма курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. Праграма разлічана на 32 гадзіны практычных заняткаў, у тым ліку 6 – КСРС. У аснову яе пакладзены сітуацыйна-камунікатыўна прынцып, арыентаваны на перспектыўную запатрабаванасць атрыманых камунікатыўных навыкаў. Зыходзячы з прынцыпаў камунікатыўнасці і перспектыўнасці, вызначаны сферы маўленчай дзейнасці, паводле якіх арганізаваны і ўладкаваны ўвесь практычны моўны матэрыял курса: навучальна-прафесійная сфера – 50%, сфера афіцыйна-справавых зносін – 30%, агульнаадукацыйная – 20%. Асноўныя мэты выкладання дысцыпліны: – выпрацаваць і замацаваць практычныя ўменні і навыкі граматнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай; – развіць моўна-эстэтычны густ студэнта, звязаны з чысціней і правільнасцю мовы; – пашырыць і ўзбагаціць прафесійны лексічны запас будучага спецыяліста, выпрацаваць уменне практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці; – фарміраваць устаноўку на практычнае ўкараненне атрыманых студэнтамі ведаў у іх прафесійнай дзейнасці; – выхоўваць любоў і павагу да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуцце нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі. Аб’ектам курса з’яўляецца мова як камунікатыўная сістэма. Праграма арыентавана на замацаванне і ўдасканаленне навыкаў характарыстыкі лексічных груп, асаблівасцей тэрміналагічнай лексікі, асаблівасцей функцыянальных стыляў, тэкстаў розных жанраў, свядомага карыстання моўным матэрыялам адэкватна стылю, мэце, сітуацыі і тэме выказвання; стылістычнымі нормамі адэкватна сітуацыі прафесійных або справавых зносін. Задачамі курса «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» з’яўляюцца: – выпрацоўка навуковага погляду на моўныя факты; – засваенне студэнтамі асноўных лінгвістычных паняццяў, фарміраванне адпаведных кампетэнцый; – развіцце навыкаў самастойнага падбору, вывучэння, аналізу, правільнага тлумачэння і абагульнення моўных з’яў; – знаемства з лінгвістычнай літаратурай; – развіцце ўстоўлівай цікавасці да лінгвістычных працэсаў, імкненне да лінгвістычнай самаадукацыі; – арыентаванне студэнтаў на аналіз лінгвістычных працэсаў, якія датычацца беларускай мовы на сучасным этапе; – выпрацоўка навыкаў эфектыўных камунікатыўных зносін. – уменне характарызаваць з¢явы гістарычнага білінгвізму, яго прычыны і наступствы, асаблівасці беларуска-рускага і руска-беларускага білінгвізму, моўную палітыку дзяржавы ў гістарычным кантэксце, моўную сітуацыю ў Республіцы Беларусь на сучасным этапе У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен: 1) ведаць: - ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыялізацыі асобы; -функцыі беларускай мовы як асноватворнага кампанента нацыянальнай культуры; - месца і ролю беларускай мовы ў славянскай і еўрапейскай супольнасці народаў і моў; - канцэпцыі паходжання і этапы развіцця беларускай мовы; - сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы; - поўны набор прафесійнай лексікі; -тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі па адпаведных сферах навукова-прафесійнай дзейнасці; - персаналіі заснавальнікаў беларускай лінгвістыкі. 2) умець: - граматна карыстацца вуснай і пісьмовай мовай; - адэкватна ўспрымаць прафесійныя тэксты і навуковую галіновую інфармацыю; - перакладаць, анатаваць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя тэксты; -складаць і весці на беларускай мове дзелавую дакументацыю, рыхтаваць навуковыя і публічныя выступелнні; - выконваць тэсты і тэставыя заданні, якія садзейнічаюць замацаванню вучэбнага матэрыялу.
Змест вучэбнага матэрыялу Модуль 1. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей. Тэма 1. Мова і соцыум. Беларуская мова сярод славянскіх моў. (2 гадзіны) Паняцце мовы. Гіпотэзы паходжання мовы. Паняцце соцыуму. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Функцыі мовы ў грамадстве. Мова і міждысцыплінарныя сувязі. Месца нацыянальнай мовы ў сістэме гуманітарных навук. Нацыянальная мова і духоўная культура народа. Паняцце білінгвізму. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму: псіхалагічны, педагаічны, сацыялінгвістычны. Месца беларускай мовы сярод славянскіх моў. Характарыстыка славянскай моўнай супольнасці. Агульнаславянская мова - аснова. Выдзяленне ўсходнеславянскай мовы (VI - VII ст. н.э.). Фарміраванне беларускай народнасці і беларускай мовы (XIV - XVI ст.ст.) Беларуская мова як ключ да разумення іншых славянскіх моў. Параўнанне тэкстаў беларускай, польскай, рускай, украінскай, балгарскай і чэскай моў.
Модуль 2. Лексічная сістэма беларускай мовы Тэма 3. Заняткі 4. Лексікалогія. Слова. Лексічнае занчэнне слова. Класіфікацыя беларускай лексікі. (2 гадзіны) Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Лексічнае значэнне слова. Лексіка паводле значэння. Адназначныя і мнагазначныя словы, амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы. Лексіка паводле паходжання: спрадвечна беларуская лексіка, запазычаная лексіка. Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы: актыўная і пасіўная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання (дыялектызмы, прафесія-налізмы, спецыяльная тэрміналагічная лексіка, жарганізмы). Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.
Навуковы стыль Тэма 9. Заняткі 11. Навуковы тэкст. Моўныя сродкі навуковага стылю. (2 гадзіны) Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі (аб’ектыўнасць, лагічнасць, яснасць, дакладнасць, доказнасць). Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю (агульна навуковая, тэрміналагічная лексіка; сродкі лагічнай сувязі). Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю (пашырэнне функцый назоўнікаў, аддзеяслоўных назоўнікаў, назоўнікаў у родным склоне; дэсемантызацыя дзеясловаў; дзеясловы-звязкі, формы трэцяй асобы дзеясловаў; пашыранае ўжыванне дзеепрыслоўяў, дзеепрыметнікаў). Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю. Выкарыстанне ўскладненых і складаных сінтаксічных канструкцый, ўстаўныя канструкцыі, разгорнутыя сінтаксічныя структуры. Тэма 10. Заняткі 12. Структура і моўнае афармленне. Сістэма жанраў навуковай літаратуры. (2 гадзіны) Жанравая разнастайнасць навуковага тэксту і вуснага выступлення (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюме). Патарбаванні да іх напісання і афармлення. Кампазіцыйна-стуктурная арганізацыя навуковага тэксту: а) з пункту гледжання характару зместу (тэма, падтэма); б) з пункту гледжання спосабаў выкладання інфармацыі (апісанне, апавяданне, разважанне, доказ). Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковага тэксту. Марфалагічныя асаблівасці: абстрактныя назоўнікі, высокая частотнасць назоўнікаў роднага склону; зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы; асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў. Сінтаксічныя канструкцыі ў залежнасці ад спосабу выкладання навуковай інфармацыі. Ужыванне пасіўных канструкцый, ускладненых складаназалежных сказаў. Роля злучнікаў і злучальных слоў у навуковым тэксце. Сродкі сувязі на ўзроўні сказаў, абзацаў, адрэзкаў тэксту (лексічныя паўторы, указальныя і асабовыя займеннікі, пабочныя словы). Кампазіцыйна-структурны і лексіка-граматычны аналіз тэкстаў па спецыяльнасці. Прынцыпы разгортвання інфармацыі ў навуковым тэксце. Структурна-семантычныя прынцыпы кампрэсіі інфармацыі. Трансфармацыя складана-залежных сказаў у простыя. Адпрацоўка трансфармацыйных прыёмаў кампрэсіі і разгортвання інфармацыі. Выдзяленне асноўнай і дадатковай інфармацыі. Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі, рэферата. Жанр рэзюмэ і яго асаблівасці. Лексіка-сінтаксічныя канструкцыі афармлення вывадаў, высноў. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры. Афармленне цытат.
Афіцыйна-справавы стыль Тэма 11. Заняткі 13. Рысы і моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. (2 гадзіны) Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю (пераважна пісьмовая форма, уніфікаванасць, стандартызаванасць мовы дакументаў, дакладнасць фармулевак, лагічнасць маўлення, экспрэсіўная нейтральнасць, монасемічнасць лексікі). Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю (шырокае выкарыстанне наменклатурных назваў, пашыранасць аддзеяслоўных назоўнікаў, ужыванне назваў асобы паводле сацыяльнага становішча і сферы дзейнасці ў форме мужчынскага роду, абмежаванае выкарыстанне займеннікаў, расшчапленне выказнікаў, канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі і інш.) Тэма 12. Заняткі 14. Структура і моўнае афармленне. Віды афіцыйна-справавых тэкстаў. Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне. (2 гадзіны) Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў. Паняцце канцылярскага штампа. Групы афіцыйна-справавых дакументаў па сваім функцыянальным прызначэнні: асабістыя распа-радчыя, адміністрацыйна-арганіцыйныя, інфармацыйна-даведачныя, справавыя лісты, фінансавыя і ўліковыя дакументы. Тэкст службовага дакумента. Віды запісу тэкстаў: лінейны запіс, трафарэт, анкета, табліца, тэкст-аналаг. Правілы афар-млення дакументаў. Выкарыстанне скарачэнняў у тэкстах дакументаў. Паняцце рэквізіта, фармуляра і бланка. Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце: канстатацыя, паведамленне, апісанне. Патрабаванні да іх. Суразмерансць частак дакумента. Рубрыкацыя: абзац, нумараванне, загалоўкі, падзагалоўкі. Асабістыя дакументы, іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне. Распарадчыя дакументы (загад, пастанова, распараджэнне), іх кампа-зіцыйнае і моўнае афармленне. Адміністрацыйна-арганіцыйныя дакументы (план, справаздача, кантракт, дамова), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне. Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведка, дакладныя і службовыя запіскі), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне. Класіфікацыя справавых лістоў. Справавыя лісты. Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні: лісты, якія патра-буюць адказу (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-зварот, ліст-прапанова), лісты, якія не патрабуюць адказу (ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправа-джальны ліст). Класіфікацыя справавых лістоў паводле аспектаў. Справавая і камерцыйная карэспандэнцыя. Кампазіцыя, моўныя канструкцыі справавых лістоў: ліст-просьба, ліст-адказ, ліст-адмова, ліст-запытанне, суправаджальны ліст, ліст-запрашэнне. Моўныя канструкцыі справавых лістоў.
Модуль 5. Культура прафесійнага маўлення. Тэма 13. Заняткі 15. Маўленне. Культура маўлення. Моўныя нормы. (2 гадзіны) Мова і маўленне. Маўленне – маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека. Прафесійна арыентаванае маўленне. Культура маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, багацце,дарэчнасць, вобразнасць. Правільнасць маўлення і моўныя нормы. Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны, спосабы выпраўлення.
Тэма 14. Заняткі 16. Тэхніка і выразнасць маўлення. Публічнае выступленне. Маўленчы этыкет і культутра зносін. (2 гадзіны) Тэхніка і выразнасць маўлення (голас, маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя). Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўлення. Публічнае выступленне. Асноўныя якасці-паказчыкі паспяховага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.
3. Вучэбна-метадычная карта дысцыпліны “Беларуская мова (прафесійная лексіка) ” (дзенная форма навучання”) Спецыяльнасць “Правазнаўства”
Вучэбна-метадычная карта дысцыпліны “Беларуская мова. Прафесійная лексіка” (завочная форма навучання, завочная скарочаная форма навучання”) Спецыяльнасць “Правазнаўства”
4. Інфармацыйна-метадычная частка 4.1 Асноўная літаратура: 1. Беларуская мова. У 2 ч. Ч.1: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова і словаўтварэнне. Марфалогія: падручнік/ Пад агул.рэ.д. Л.М. Грыгор'евай. - Мн.: Выш.шк., 2001. - 318 с. 2. Беларуская мова. У 2 ч. Ч.2: Сінтаксіс: падручнік/ Пад агул.рэ.д. Л.М. Грыгор'евай. - Мн.: Выш.шк., 2001. - 222 с. Дадатковая літаратура: Вучэбныя дапаможнікі 3. Кривицкий А.А., Подлужный А.И. Учебник белорусского языка: Для самообразования. - Мн.: Выш. шк., 1994. – 349 с. 4. Беларуская мова: Дапаможнік для абітурыентаў. - Мн.: Выд. У.М.Скакун, 1998. – 384 с. 5. Беларуская мова: Зб.дыктантаў: Вучэб.дапам. - Мн.: Выш. шк., 1998. – 287 с. 6. Куліковіч У.І. Беларускі правапіс: правілы, заданні, кантрольныя работы. - Мн.: «Завігар», 1998. – 280 с. 7. Сучасная беларуская літаратураная мова: Практ.заняткі: Вучэбны дапаможнік /Н.В.Гаўрош і інш. - Мн.: Выш. шк., 1995. – 287 с. 8. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія: Вучэбны дапаможнік /Н.В.Гаўрош, М.Ц.Кавалева, Н.М.Нямковіч і інш./ Пад рэд. праф.М.С.Яўневіча. - Мн.: Выд. У.М.Скакун, 1997. – 288 с. 9. Лепешаў І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: Вучэб.дапам. - Мн.: Выш.шк., 1998. – 271 с. 10. Курсавыя і дыпломныя працы па беларускай мове: Вучэб.дап./ Пад рэд. Л.С.Васюковіч. - Мн.: Універсітэцкае, 2000. – 248 с. 11. Бордович А.М. и др. Сопоставительный курс русского и белорусского языков: Учеб.пособие. – Мн.: Універсітэцкае,1999. –223 с. 12. Блінава Э.Д. Беларуская мова. - Мн.: Выд. Выш.шк., 1996. Вучэбна-метадычныя комплексы: 13. Беларуская мова: Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасци «Правазнаўства» / Грабеншчыкова І.Ф. - Віцебск, 2006. – 95 с. Навуковая літаратура: 14. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі/ Навук.рэд. А.І.Падлужны. - Мн.: Бел.навука, 1999. – 175 с. 15. Беларуская лінгвістыка. Вып. 49 /Рэдкал.: Падлужны А.І. і інш. – Мн.: Беларуская навука, 2000. – 95с. 16. Беларуская лінгвістыка. Вып. 50 /Рэдкал.: Падлужны А.І. і інш. – Мн.: Беларуская навука, 2001. – 96с. 17. Беларуская лінгвістыка. Вып. 51 /Рэдкал.: Падлужны А.І. і інш. – Мн.: Беларуская навука, 2001. – 103 с. 18. Яскевіч А.А. Старабеларускія граматыкі: да праблемы агульнафілал. цэласнасці. – Мн.: Беларуская навука, 2001. – 352 с. 19. Беларуская лінгвістыка. Вып. 52 /Рэдкал.: Падлужны А.І. і інш. – Мн.: Беларуская навука, 2002. – 112 с. 20. Беларуская лінгвістыка. Вып. 53 /Рэдкал.: Падлужны А.І. і інш. – Мн.: Беларуская навука, 2003. – 136 с. 21. Плотнікаў Б.А. Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампедыум. – Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны дом, 2003. – 672 с. 22. Лепешаў І.Я. Практыкум па бел.мове: Вучэбны дапаможнік для філал.фак. пед. Ін-таў /Пад рэд. Ф.М.Янкоўскага. - Мн., 1988. 23. Малажай Г.М. Сучасная беларуская мова: Слова. Перыфраза. Фразеалагізм. - Мн., 1992. 24. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. - Мн., 1995. 25. Янкоўскі Ф.М. Гістарычная грама<
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-09-13; просмотров: 616; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.013 с.) |