Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Раздзел І. Цывілізацыйная спадчынаСодержание книги
Поиск на нашем сайте Старажытнага свету і Сярэдніх вякоў і Беларусь Тэма 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
Навука і рэлігія аб паходжанні чалавека.Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Каменны век, фарміраванне айкумены ў палеаліце і мезаліце. Неалітычная рэвалюцыя. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Этнічная карта насельніцтва ў канцы каменнага веку. Уграфіны. Насельніцтва Беларусі ў бронзавы і жалезны вякі. Гаспадарчыя заняткі, радавая абшчына, эвалюцыя сямейных адносін і грамадскага ладу. Узнікненне прыватнай уласнасці і маёмаснай няроўнасці. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства. Першыя вядомыя перасяленні народаў. Індаеўрапейцы – новыя пасяленцы Еўропы. Індаеўрапейскі перыяд у этнічнай гісторыі Беларусі, балты і іх рассяленне на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян і іх з’яўленне на тэрыторыі Беларусі. Становішча ва Усходняй Еўропе ў пачатку шырокага рассялення славян на поўнач ад Прыпяці. Летапісы аб славянскім рассяленні на тэрыторыі Беларусі. Славянізацыя балтаў. Прагрэс у гаспадарчым жыцці ўсходніх славян, распаўсюджванне больш дасканалых тыпаў сельскагаспадарчых прылад працы. Расслаенне грамадства, даніна і палюддзе. Зараджэнне раннефеадальных адносін. Рамесная вытворчасць і гандаль. Узнікненне гарадоў. Роля гарадоў у грамадскім жыцці. Грамадскі лад усходніх славян, тэрытарыяльная абшчына. Рэлігійныя ўяўленні, звычаі і абрады, сувязь паміж рэлігіяй і мастацтвам.
Тэма 2. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі Фарміраванне класавага грамадства і зараджэнне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Тры цэнтры ўсходніх славян. Полацкае княства – адна з самых старажытных усходнеславянскіх дзяржаў. Полацкае княства ў ІХ–ХІ стст. Узаемаадносіны Полацка з Ноўгарадам і Кіевам. Полацкая дынастыя. Князь Усяслаў Брачыслававіч. Раздробленасць Полацкай зямлі ў ХІІ – сярэдзіне ХІІІ ст., прычыны і вынікі. Княжацка-вечавы лад. Улада князя і яго абавязкі. Роля веча ў грамадскім жыцці. Тураўскае княства. Берасцейская зямля і Пасожжа. Прычыны прыняцця хрысціянства. Язычніцтва і хрысціянства ва ўсходніх славян. Пісьменнасць. Смаленская “Гандлёвая праўда” – першы пісьмовы помнік беларускай мовы. Помнікі эпіграфікі і сфрагістыкі. Летапісанне. Рукапісныя кнігі, дойлідства, жывапіс і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Царкоўнае і абарончае дойлідства. Полацкая і Гродзенская школы дойлідства. Фрэскі, мініяцюры, абразкі. Лазар Богша. Культура Беларусі ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы: Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч.
Тэма 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) у ХІІІ – першай палове ХІV ст. Палітычная сітуацыя на беларускіх землях у канцы ХІІ – пачатку ХІІІ ст. Пагроза з боку крыжакоў і ардынцаў. Барацьба са знешняй пагрозай. Знешнепалітычныя ўмовы ўзнікнення ВКЛ. Сярэдняе і Верхняе Панямонне ў пачатку ХІІІ ст. Узвышэнне Наваградскага княства, абранне Міндоўга наваградскім князем. Падпарадкаванне летапіснай Літвы. Каранацыя Міндоўга ў Наваградку. Абранне Войшалка на наваградскі трон. Шварн Данілавіч, Трайдзень. Крыжацкая агрэсія, Давыд Гарадзенскі. Цэнтралізатарская палітыка Віценя, Гедыміна. Заснаванне дынастыі Гедыміна. Перанясенне сталіцы ВКЛ з Наваградка ў Вільню. Пашырэнне тэрыторыі дзяржавы пры Гедыміне і Альгердзе. Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад Вялікага Княства Літоўскага і Рускага. Федэратыўны характар і беларускі этнічны падмурак Вялікага Княства Літоўскага і Рускага.
Тэма 4. Беларуска-літоўская дзяржава ў другой палове XIV – першай палове XV ст. Узаемаадносіны Вялікага Княства Літоўскага з Тэўтонскім ордэнам, Залатой ардой і Маскоўскім княствам. Унутраная і знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове ХІV ст. Альгерд і Кейстут. Далучэнне да Вялікага Княства Літоўскага Чарнігаўскай, Бранскай, Смаленскай і Кіеўскай зямель. Барацьба Ягайлы за вялікае княжэнне. Ягайла і Вітаўт, барацьба Вітаўта за вялікакняжацкі пасад. Цэнтралізатарская палітыка Вітаўта, інстытут намесніцтва. Завяршэнне фарміравання тэрыторыі дзяржавы. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Узрастанне знешняй пагрозы. Барацьба Вітаўта з татарамі і бітва на Ворскле. Віленска-Радомская унія. Барацьба з крыжакамі. Грунвальдская бітва: вынікі і гістарычнае значэнне. Пашырэнне ўплыву каталіцкай царквы. Гарадзельская унія. Барацьба Вітаўта за каралеўскую карону. Абранне Свідрыгайлы вялікім князем. Грамадзянская вайна за вялікакняжацкі пасад паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам. Прывілеі праваслаўным баярам. Абранне Казіміра Ягелончыка вялікім князем. Дзяржаўны лад, органы ўлады і кіравання ВКЛ. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Вышэйшыя органы ўлады і дзяржаўнага кіравання. Вялікі князь. Рада і сойм. Абмежаванне ўлады вялікага князя і павышэнне ролі магнатаў у кіраванні дзяржавай. Сістэма мясцовых органаў кіравання. Войска. Заканадаўства.
Тэма 5. Беларуска-літоўская дзяржава ў другой палове XV – першай палове XVI ст. Рост уплыву і значэння баяр-шляхты ў жыцці дзяржавы. Прывілей 1447 г. Судзебнік Казіміра Ягелончыка 1468 г. Супярэчнасці паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай. Змаганне вялікіх князёў літоўскіх за самастойную праваслаўную царкву. Фларэнтыйская царкоўная унія і яе ўплыў на праваслаўе ў Беларусі. Змова супраць Казіміра апазіцыйных князёў. Праўленне Аляксандра Казіміравіча і прывілей 1492 г. Пашырэнне правоў паноў рады. Адносіны з Польшчай і Маскоўскім княствам у канцы XV – пачатку XVІ ст. Княжанне Жыгімонта І Старога. Страта ВКЛ першынства ў збіранні “рускіх” зямель. Войны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. Тэрытарыяльныя страты. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1507–1508 гг. Выступленне Міхаіла Глінскага. Вайна 1512–1522 гг. і бітва пад Оршай 1514 г. Гетман князь К. І. Астрожскі. Саюз вялікага маскоўскага князя Івана ІІІ і крымскага хана. Напады крымскіх татар на Украіну і Беларусь. Адміністрацыйныя рэформы ў першай палове ХVI ст. Утварэнне на ўсёй тэрыторыі ваяводстваў і паветаў. Ліквідацыя ўдзельных княстваў, акрамя Слуцкага. Статуты Вялікіга Княства Літоўскага. Юрыдычнае замацаванне правоў шляхты, адлюстраванне ў статутах сацыяльнай і саслоўнай структуры грамадства і грамадскіх адносін. Месца і роля Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў гісторыі Еўропы.
Тэма 6. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель У XІV–XVІ стст. Далейшае развіццё феадальных адносін. Фарміраванне землеўладання і прывілеяў феадальнага саслоўя. Фарміраванне саслоўяў феадальнага грамадства Вялікага Княства Літоўскага. Зямельны фонд вялікага князя (дзяржавы). Землеўладанні царквы. Землекарыстанне і павіннасці сялян. Катэгорыі сялян згодна з іх эканамічным і прававым становішчам. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права. Уплыў гаспадарчых працэсаў у краінах Заходняй Еўропы на эканоміку Вялікага Княства Літоўскага. Утварэнне фальваркаў у заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі. Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста 1557 г. Валочная памера. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялян. Станаўленне фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадарання. Сацыяльныя супярэчнасці ў вёсцы. Гарады і мястэчкі Беларусі – цэнтры рамяства і гандлю. Прыватнаўласніцкія гарады. Вонкавы і ўнутраны выгляд горада: стары горад, новы горад, прадмесці, юрыдыкі. Гарадскія ўмацаванні. Адміністрацыйныя будынкі, цэрквы і касцёлы. Мястэчкі і іх роля ў мясцовым гандлі. Гандаль паміж гарадамі. Іншаземны гандаль. Развіццё рамесніцкіх цэхаў, цэхавыя рамеснікі: майстры, падмайстры, вучні, няцэхавыя рамеснікі (партачы). Прамысловыя і сельскагаспадарчыя заняткі гараджан. Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў. Фарміраванне саслоўя мяшчан. Магдэбургскае права і яго распаўсюджванне на беларускіх землях. Сістэма гарадскога самакіравання: магістрат, рада, лава. Войты, бурмістры, радцы. Войтаўскія і радзецкія суды, лаўнікі. Гербы гарадоў, іх наданне вялікім князем (каралём) у прывілеях (актах) на самакіраванне па Магдэбургскім праве.
Тэма 7. Культура Беларусі ў XIV–XVI стст. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэння Вялікага Княства Літоўскага. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа, яго саманазвы. Фарміраванне беларускай народнасці. Асаблівасці развіцця беларускай культуры, паступовае спалучэнне візантыйскіх традыцый з заходнееўрапейскімі. Узнікненне і развіццё ідэй Адраджэння ў Беларусі. Рэнесансна-гуманістычныя ідэі асветнікаў і мысліцеляў Беларусі. Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі, Ян Намыслоўскі. Асвета. Літаратура. Агіяграфічная (жыціі святых) і паломніцкая літаратура. Панегірыкі. “Пахвала Вітаўту”, “Пахвала гетману Канстанціну Астрожскаму”. З’яўленне новалацінскай паэзіі. Мікола Гусоўскі. Пачатак кнігадрукавання. Францыск Скарына. Сымон Будны, браты Мамонічы. Развіццё друкарскай справы ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве. Прадмовы Францыска Скарыны. Правазнаўства. Леў Сапега. Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1588 г. як помнік беларускай культуры XVI ст. Пачатак беларуска-літоўскага летапісання. Беларускія летапісы, хронікі, дыярушы і лісты. “Летапісец Вялікіх князёў літоўскіх”. Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. “Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”, “Хроніка Польская, Літоўская і Жамойцкая і ўсяе Русі” Мацея Стрыйкоўскага. Гатычна-рэнесансная архітэктура. Станаўленне і развіццё барока ў Беларусі. Помнікі культавай і свецкай архітэктуры. Манументальны і станковы жывапіс. Партрэтнае мастацтва. Кніжная і станковая гравюра.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 385; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.21 (0.009 с.) |